Іосіф Вікенцьевіч Свідзі́нскі (,  — , ) — удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія І. В. Свідзінскі нарадзіўся ў Бялынічах (зараз гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў 4 класы школы і курсы машыністаў паравозаў. Працаваў у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Бранскім, Цэнтральным, 3-м Беларускім, 1-м Украінскім франтах.

Разведчык 177-й асобнай разведвальнай роты (163-я стралковая дывізія, 34-я армія, Паўночна-Заходні фронт) яфрэйтар І. В. Свідзінскі вызначыўся ў 1943 годзе ў час разведкі абароны праціўніка ў раёне горада Кіева. З групай байцоў выявіў агнявыя кропкі праціўніка, падарваў яго штабную машыну і здабыў важныя разведдадзеныя.

У 1946 годзе старшына І. В. Свідзінскі быў дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у горадзе Белаазёрск (Брэсцкая вобласць Беларусі).

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі 2 медаля «За адвагу» медалі

Памяць Ганаровы грамадзянін горада Белаазёрск з 26 чэрвеня 1988 г. Бюст героя на яго радзіме ў гарадскім пасёлку Бялынічы. Адна з вуліц Бялынічаў названая імем І. В. Свідзінскага.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны