Валерый Ігаравіч Грамыка () — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кайрат» з Алматы і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», улетку 2014 года пачаў выступаць за дубль. Хутка замацаваўся ў рэзервовым складзе, і ўжо ў міжсезонні 2014/15 трэніраваўся разам з асноўнай камандай, ездзіў у яе складзе на турэцкія перадсезонныя зборы. 11 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне матча супраць мінскага «Дынама» (0:3).
У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе, переважна выходзячы на замену. 28 чэрвеня 2015 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, якім завяршыў разгром мікашэвіцкага «Граніта» (5:0). У сезоне 2017 здолеў замацавацца ў стартавым складзе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, толькі ў чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы.
У лютым 2018 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы двухгадовы кантракт. Пачынаў сезон 2018 у дублі салігорскага клуба, з ліпеня стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу, пераважна выхадзіў на замену, часам з’яўляючыся ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2019 ужо стаў адным з асноўных ігракоў салігорцаў. У ліпені 2019 года з-за адмовы падаўжаць кантракт з клубам быў адхілены ад асноўнага складу і да канца года трэніраваўся індывідуальна, не выходзячы на поле.
У студзені 2020 года падпісаў кантракт на 3,5 гады з тульскім «Арсеналам». У складзе клуба пераважна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У чэрвені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў барысаўскі БАТЭ. Ліпень і жнівень прапусціў з-за траўмы, з верасня замацаваўся ў стартавым складзе барысаўскай каманды. У лістападзе 2021 года стала вядома, што паўабаронца па заканчэнні арэнды вяртаецца ў «Арсенал».
У лютым 2022 года на правах свабоднага агента падпісаў паўнавартасны кантракт з БАТЭ. У сезоне 2022 быў адным з асноўных ігракоў каманды. У пачатку 2023 года не трэніраваўся з барысаўчанамі, разглядаючы іншыя варыянты кар’еры, а ў лютым вярнуўся і падпісаў новае пагадненне з клубам. У сезоне 2023 заставаўся адным з лідараў БАТЭ, з 8 галамі ў чэмпіянаце Беларусі быў найлепшым бамбардзірам каманды.
У верасні 2023 года перайшоў у маскоўскае «Тарпеда», падпісаўшы трохгадовы кантракт. У лютым 2024 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда».
У красавіку 2024 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Кайсарам». У ліпені 2024 года перайшоў у «Кайрат». Разам з «Кайратам» выйграў чэмпіянат Казахстана, а затым выйшаў у агульны этап Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2025/26.
2 снежня 2025 года прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі 2025 года па выніках апытання Беларускай федэрацыі футбола, у якім прынялі ўдзел футбольныя спецыялісты і журналістыВалерый Грамыка прызнаны лепшым футбалістам Беларусі 2025 года.
Міжнародная кар’ера Увосень 2015 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, забіў гол у браму Сан-Марына.
15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з юніёрскай зборнай Украіны.
8 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першыя 57 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2020 супраць Германіі (0:2).
Дасягненні Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2018, 2021 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2019, 2022 Уладальнік Кубка Беларусі: 2019 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2014 дубль Мінск 16 1 2015 Д1 Мінск 19 1 2016 Д1 Мінск 23 0 2017 Д1 Мінск 23 3 2018 Д1 Шахцёр 9 0 2019 Д1 Шахцёр 10 4 2019/20 (2) Д1 Арсенал 3 0 2020/21 Д1 Арсенал 16 0 2021 (2) Д1 БАТЭ 8 2 2022 Д1 БАТЭ 29 5 2023 (1) Д1 БАТЭ 15 8 2023/24 (1) Д2 Тарпеда 10 0 2023/24 (1) Д2 Тарпеда 10 0 2024 Д1 Кайсар 10 5
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Тула Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсар Кызыларда Катэгорыя:Ігракі ФК Кайрат Алматы