Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання Беларусі ў галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, які ажыццяўляе экалагічную палітыку дзяржавы.

Гісторыя Сістэма аховы навакольнага асяроддзя функцыянуе ў рэспубліцы з 1960 года, з моманту ўтварэння Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды (пастанова Савета Міністраў БССР ад 29 жніўня 1960 года № 480), які быў створаны з улікам вялікага дзяржаўнага значэння справы аховы прыроды і рацыянальнага выкарыстання прыродных багаццяў Беларускай ССР.

На Дзяржкамаховыпрыроды былі ўскладзены абавязкі па захаванні, аднаўленню і ўзбагачэнні прыродных рэсурсаў, кантролю за іх рацыянальным выкарыстаннем, ахове і кантролю за рацыянальным выкарыстаннем водных рэсурсаў рэспублікі і перададзеныя наступныя дзяржаўныя структуры: а) Дзяржаўная інспекцыя па ахове рыбных запасаў і рэгуляванню рыбалоўства пры Савеце народнай гаспадаркі БССР; б) Упраўленне паляўнічай гаспадаркі і запаведнікаў Галоўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР; в) Бярэзінскі дзяржаўны запаведнік, а таксама Валмянскі, Ленінскі, Казянскі, Налібоцкі, Чэрыкаўскі і Чачэрскі паляўнічыя заказнікі).

11 чэрвеня 2026 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка заявіў аб магчымасці перадачы Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ў падпарадкаванне Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі БеларусьЛукашэнка заявіў аб магчымасці перадачы Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ў падпарадкаванне Мінпрыроды.

Кіраўніцтва Міністр — Максім Уладзіміравіч Лысенка. Першы намеснік Міністра — вакансія. Намеснікі Міністра: Намеснік Міністра — Віктар Анатольевіч Галанаў. Намеснік Міністра — Аляксей Кірылавіч Стасюкевіч.

Міністры Андрэй Паўлавіч Худык (14 верасня 2017 — 22 красавіка 2024Указ Президента Республики Беларусь от 22 апреля 2024 года № 167 «Об А. П. Худыке»); Сяргей Міхайлавіч Масляк (22 красавіка 2024 — 19 сакавіка 2026Указ Президента Республики Беларусь от 19 марта 2026 года № 91 «О С. М. Масляке»); Максім Уладзіміравіч Лысенка (з 11 чэрвеня 2026).

Крыніцы

Прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ахова прыроды ў Беларусі Катэгорыя:Калектарная вуліца (Мінск)