Кёльнская архідыяцэзія () — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Кёльн, Германія. Кёльнская архідыяцэзія з'яўляецца найбуйнейшай каталіцкай архідыяцэзіяй Германіі. У Кёльнскую мітраполію ўваходзяць Ахенская, Лімбургская, Мюнстэрская, Трырская і Эсэнская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Кёльнскай архідыяцэзіі з'яўляецца царква Святога Пятра і Святой Марыі. 210px|left|thumb|Сабор Святога Пятра і Святой Марыі, Кёльн, Германія
Гісторыя
Кёльнская дыяцэзія была ўтворана ў другім стагоддзі. У VIII стагоддзі яна была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі.
1 лістапада 787 года Кёльнская архідыяцэзія перадала частку сваёй тэрыторыі , якая была скасавана ў 1648 годзе. У 1288 годзе, калі Кёльн стаў свабодным горадам, кафедра Кёльнскай архідыяцэзіі была пераведзена ў Бон. У 1357 годзе архібіскуп кёльнскі стаў курфюрстам. Кёльнскае курфюрства было адным з найбуйнейшых царкоўных княстваў Свяшчэннай Рымскі імперыі.
У 1795 годзе частка тэрыторыя Кёльнскага архібіскупства, размешчаная на левым беразе Рэйна, была занята рэвалюцыйнай Францыяй і ў 1801 годзе была канчаткова ёю анексавана. У 1803 годзе пасля Германскай медыятызацыі Кёльнскае княства ўвайшло ў склад княства Гесэн-Дармштат.
У 1824 годзе кафедра архідыяцэзіі была перанесена ў Кёльн.
Ардынарыі архідыяцэзіі
архібіскуп Фердынанд Аўгуст фон Шыгель † (24 снежня 1824 — 2 жніўня 1835); архібіскуп Клеменс Аўгуст Дростэ цу Фішэрынг † (1 снежня 1835 — 19 кастрычніка 1845); кардынал Іаган фон Гайсель † (19 кастрычніка 1845 — 8 верасня 1864); кардынал Паўль Лудальф Мельхерс † (8 студзеня 1866 — 3 ліпеня 1885); кардынал Філіп Крэменц † (30 чэрвеня 1885 — 6 мая 1899); архібіскуп Губерт Тэафіл Зімар † (24 кастрычніка 1899 — 24 мая 1902); кардынал Антон Хуберт Фішэр † (6 лістапада 1902 — 30 ліпеня 1912); кардынал Фелікс фон Хартман † (29 кастрычніка 1912 — 11 лістапада 1919); кардынал Карл Іозеф Шультэ † (8 сакавіка 1920 — 11 сакавіка 1941); кардынал Іозеф Фрынгс † (1 мая 1942 — 10 лютага 1969); кардынал Іозеф Хёфнер † (24 лютага 1969 — 14 верасня 1987); кардынал Іаахім Майснер (20 снежня 1988 — 28 лютага 2014); кардынал Райнер Марыя Вёлькі (11 ліпеня 2014 — па цяперашні час).
Дапаможныя біскупы Манфрэд Мельцэр Дамінік Швадерлапп Ансгар Пруф
Крыніца Annuario Pontificio, Ватыкан, 2007
Спасылкі
Афіцыйны сайт Інфармацыя
Катэгорыя:Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Германіі