Осій (, ) — сын Ілы, апошні цар ізраільскі (730 — 722 да н.э.). Пры ім Самарыя была захоплена і разбурана асірыйскім царом Сарганам II. Царскі сталец Осій заняў праз забойства свайго папярэдніка. Каб вызваліцца ад асірыйскай залежнасці, Осій пайшоў на саюз з егіпецкім фараонам. Тады, апераджаючы далейшы ход падзей, асірыйскі цар Салманасар V захапіў Осія і пасадзіў у турму, а сам прайшоўся па ўсёй яго дзяржаве і ўзяў у аблогу Самарыю, якую трымаў у асадзе 3 гады. На 9-м годзе валадарства Осія Самарыя была захоплена Сарганам II, а яе жыхары пераселены ў розныя месцы Асірыйскай дзяржавы, дзе многія з іх асіміляваліся і прынялі іншае веравызнанне.
Літаратура
Катэгорыя:Цары ізраільскія