Бочава — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 15 км на захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Пушчавыя. Адносіцца да басейна ракі Обаль.
Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
Схілы каталавіны вышынёй да 2 м,пад хмызняком, на поўдні і ўсходзе часткова разараныя. Выцякае ручай Круцік (левы прыток Обалі).
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі