Бярэжа — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 14 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, за 5 км на ўсход ад вёскі Белеўцы, у басейне ракі Бярэжа.
Плошча паверхні 0,69 км². Даўжыня 1,06 км, найбольшая шырыня 0,88 км. Найбольшая глыбіня 0,5 м, сярэдняя — 0,26 м. Аб’ём вады ў возеры 0,18 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 3,16 км. Плошча вадазбору 10,5 км².
Знаходзіцца ў межах ландшафтнага заказніка Ельня (створаны ў 1968 годзе). Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай з возерам Доўгае.
Літаратура
Ліст карты N-35-8. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна Катэгорыя:Басейн Дзісны