Жэ́нна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 28 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, на поўдзень ад вёскі Усая, у басейне ракі Тураўлянка. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.

Плошча паверхні 0,57 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 25 м, сярэдняя — 6,8 м. Даўжыня берагавой лініі 3,7 км. Аб’ём вады ў возеры 3,94 млн м³. Плошча вадазбору 10,9 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу, крыху выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 15—25 м (на поўначы і ўсходзе 5—8 м), пад лесам і хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, дно да глыбіні 6—8 м пясчанае, ніжэй ілістае, займае каля 7 % плошчы возера. Мінералізацыя вады каля 100 мг/л, празрыстасць 3 м. Возера мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, слабапраточнае. На паўднёвым усходзе ўпадае ручай (пратока) з возера Лешна, на паўднёвым захадзе выцякае ручай у возера Крывое. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 20 м.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Ушацкая група азёр Катэгорыя:Басейн Тураўлянкі