Гаўры́ленкі — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 26 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Горы 2, каля возера Крывое, у басейне ракі Тураўлянка.

Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,28 км, найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.

Схілы катлавіны на поўдні і захадзе стромкія, вышынёй да 18 м, пад лугам. На поўначы паміж возерам Гаўрыленкі і возерам Крывое невялікія ўзгоркі вышынёй да 2 м.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна