Стэфан Томаш (, ? — 10 ліпеня 1461) — кароль Босніі ў 1443—1461 гадах.
Біяграфія Стэфан Томаш быў незаконным сынам караля Стэфана Остаі. Ён узышоў на трон пасля смерці ў 1443 годзе бяздзетнага караля Тврткі II.
У маладосці Стэфан Томаш, як і большасць жыхароў Босніі, быў багумілам, аднак пазней прыняў каталіцтва. 19 мая 1445 года Папа Яўген IV прызнаў яго каралём Босніі і даў дазвол на развод з Воячай. 26 мая 1446 года Стэфан Томаш ажаніўся з Катарынай, дачкой багатага герцага Стэфана Вукшыча Косача з сучаснай Герцагавіны, што паклала канец палітычнай нестабільнасці ў краіне.
Дзеці Ад шлюбу з Воячай у Стэфана Томаша быў сын: Стэфан Тамашавіч (? — 1463), апошні кароль Босніі Ад шлюбу з Катарынай у Стэфана Томаша было трое дзяцей: Кацярына Жыгімонт (пераехаў у Асманскую імперыю, прыняў іслам і змяніў імя на Ішак-бей Кралаглу) сын (імя невядома)
Спасылкі
Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XV стагоддзя Катэгорыя:Каралі баснійскія Катэгорыя:Катраманічы Катэгорыя:Бастарды