Ча́чак () — горад у Сербіі. Размешчаны за 140 кіламетраў на поўдзень ад Бялграда.
Колькасць насельніцтва складае 70 148 чал. (на 2011 год), разам з прыгарадамі — 114 809 чал.
Клімат Чачак знаходзіцца ў цэнтральнай кантынентальнай частцы Сербіі, адпаведна ў зоне ўмерана-кантынентальнага клімату. Сярэднегадавая тэмпература складае 10,5 °C, а сярэдняя вільготнасць паветра — 80,7 %. Горад абаронены ад ветру 4 градамі гор. Сярэдняя хуткасць паўднёвага ветру складае ўсяго толькі 3 м/с, усходняга — 1,4 м/с.
Насельніцтва
Нацыянальны склад Нацыянальны склад муніцыпалітэта паводле перапісу 2002 года: Этнічная група КолькасцьСербы138,208Чарнагорцы563Цыгане383Югаславы299Македонцы127Харваты109Астатнія1,383Усяго141,072
Славутасці Побач з горадам у цясніне ракі Заходняя Марава, знаходзіцца Траецкі манастырскі комплекс, які таксама называюць «сербскім Афонам». На схіле гары Оўчар кампактна размешчаны 5 манастыроў: Увядзенскі, Узнясенскі, Свята-Траецкі, Праабражэнскі і Срэценскі манастыры. На іншым беразе ракі пад гарой Каблар размешчаны яшчэ 3 манастыры: Дабравешчанскі, Іаана-Папярэдніцкі (Ёваня) і Мікольскі (Нікалье) і 3 царквы — Ільінская, Савінская і Успенская. Усе манастыры і цэрквы былі пабудаваны ў XIV—XVI стст.
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Сербіі Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта