Бранка Младанавіч (, ; пам. да сакавіка 1365) — сербскі феадал і севастакратар, васал цара Сербіі Стэфана Ураша Душана (1331—1355).
Біяграфія Сваяк сербскай каралеўскай дынастыі Няманічаў. Яго бацькам быў Младан, які згадваецца з тытуламі прэфекта і герцага ў часы кіравання каралёў Стэфана Мілуціна (1282—1321) і Стэфана Дзечанскага (1321—1331). У 1323 годзе Младан быў вядомы як намеснік Трэбінэ і Драчэвіцы. Лічыцца, што яго сям'я паходзіць з Захум'я.
Сербскі кароль Стэфан Ураш IV Душан прызначыў Бранку Младанавіча намеснікам вобласці Охрыд і дараваў яму ганаровы тытул севастакратара. Пасля смерці ў 1355 годзе Стэфана Душана Бранка Младанавіч падтрымаў яго сына і спадчынніка Стэфана Ураша V (1355—1371).
Бранка Младанавіч з'яўляецца родапачынальнікам сербскай дынастыі Бранкавічаў. Яго сястра Раціслава стала жонкай буйнога сербскага магната Алтамана Войнавіча (пам. 1359).
Сям'я і дзеці Імя і паходжанне жонкі невядомыя.
Дзеці: Нікола Раданья (пам. 2 снежня 1399), прыняў манаства Гргул (пам. да 1398) Вук (каля 1345—1397) Тэадора (Ваіслава), жонка Георгія Топія, кіраўніка Драча
Літаратура Blagojević, Miloš (2001). Državna uprava u srpskim srednjovekovnim zemljama (in Serbian) (2nd ed.). Službeni list SRJ. Ćorović, Vladimir (2001). Istorija srpskog naroda (in Serbian) (Internet ed.). Belgrade: Ars Libri. Fajfrić, Željko (2000) . Sveta loza Stefana Nemanje (in Serbian). Belgrade: «Tehnologije, izdavastvo, agencija Janus», «Rastko».
Катэгорыя:Бранкавічы Катэгорыя:Гісторыя Паўночнай Македоніі Катэгорыя:Асобы