Бра́нкавічы () — апошняя дынастыя ўладароў Сербскай дэспатыі (1427—1459), якая атрымала ўладу ў спадчыну ад Лазаравічаў. Некалькі прадстаўнікоў роду прылічаны Сербскай праваслаўнай царквой да ліку святых. З 1464 года на службе ў венгерскай кароны.

Родапачынальнік Младан у 1330-я гады быў ваяводам пры сербскіх царах Стэфане III Дзечанскім і Стэфане IV Душане. Брат Младана, жупан Мікалай, у 1329 годзе ўладарыў на поўначы цяперашняй Албаніі. Сын Младана севастакратар Бранка Младанавіч ўладарыў Охрыдам як васал цара Ураша V.

Старэйшы сын Бранкі -- Мікалай Раданя (пам. 1399) ажаніўся з Аленай, сястрой сербскага караля Вукашына і дэспата Углешы. Пасля смерці жонкі і дзвюх дочак прыняў манаства з імем Раман у афонскім манастыры Хіландар (1365).

Сын Бранкі -- Вук Бранкавіч каля 1370 года стаў уладаром вобласці Косава. Вук быў зяцем князя Лазара і ўдзельнічаў у бітве на Косавым полі ў 1389 годзе. У 1370-х гадах Вук далучыў да свайго імя дынастычнае імя згаслага роду Няманічаў Стэфан і стаў называць сябе «господином ... северным странам, градовом и землям, Серблем и Греком и Подунаю», пры гэтым ён падпарадкоўваўся свайму цесцю князю Лазару. Каля 1396 года султан Баязід I выгнаў Вука з яго ўладанняў і той памёр у выгнанні 6 кастрычніка 1397 года.

У 1427-1556 гады Сербскай дэспатыяй на правах апошняга ўнука князя Лазара ўладарыў Георгій Бранкавіч, спадчыннікам якога ў 1456-1459 гадах стаў сын ад шлюбу з Ірынай Кантакузінай — Стэфан Бранкавіч, муж Ангеліны Араніці і швагер Скандэрбега. Малодшы брат Стэфана -- Лазар Бранкавіч, узяў у жонкі старэйшую сястру Сафіі Палеалог; іх нашчадкі — старэйшыя сярод спадчыннікаў апошніх імператараў Візантыі. Іх дачка выйшла замуж за баснійскага караля Стэфана Тамашавіча. У 1459 годзе Смедараўская крэпасць пала пад ударамі асманскага султана; гэта падзея адзначыла канец уладарства Бранкавічаў і сярэдневяковай сербскай дзяржаўнасці.

Паводле адной з генеалагічных рэканструкцый, апошнімі ў родзе Бранкавіч былі ўнучкі Стэфана — Ганна і Марыя «Дэспатаўны», якія пасля турэцкага нашэсця знайшлі прытулак у Вялікім Княстве Літоўскам, дзе былі выдадзены замуж за праваслаўных князёў Фёдара Сангушку і Івана Вішнявецкага, адпаведна. Заўдавеўшы, сёстры ўступілі ў паўторныя шлюбы з князямі Мікалаем Збаражскім і Аляксандрам Чартарыйскім. Праз маці з роду Якшычаў яны даводзіліся стрыечнымі сёстрамі Ганне Глінскай — бабулі Івана Грознага.

Старэйшая галіна Няманічаў 1.Стэфан I Неманя (1166—1199), у шлюбе з Ганнай 1.1.Вукан II, кіраўнік Зэты (1196—1208) і Рашкі (1202—1204) 1.1.1.Георгій 1.1.2.Дзмітрый 1.1.2.1.Ураціслаў 1.1.2.1.1.Вратка 1.1.2.1.1.а. Міліца + Лазар Хрэбелянавіч(1371—1389) 1.1.2.1.1.а.1.Стэфан Лазаравіч (1389—1427) 1.1.2.1.1.а.а. Мара + Вук Бранкавіч

Бранкавічы

1.Бранка Младанавіч, севастакратар 1.1.Вук Бранкавіч 1.1.1.Грыгур Бранкавіч 1.1.2.Юрый Бранкавіч, дэспат (1427—1456), у шлюбе з Ірынай Кантакузінай 1.1.2.1.Грыгур 1.1.2.1.1.Вук Грыгурыевіч, дэспат (1471—1485)) 1.1.2.2.Стэфан III Бранкавіч, дэспат (1458—1459) + Ангеліна Сербская Араніці 1.1.2.2.1.Дзьёрдзь Бранкавіч 1.1.2.2.2.Іаан Бранкавіч 1.1.2.2.а. Марыя + Баніфацый III, маркграф Манферата 1.1.2.2.б. Міліца + Негу Басараб, князь Валахіі 1.1.2.3.Лазар II Бранкавіч, дэспат (1456—1458) + Алена Палеалог 1.1.2.3.а. Марыя + Стэпан Тамашавіч 1.1.2.3.б. Ірына 1.1.2.3.в. Міліца 1.1.2.а. Мара + Мурад II, асманскі султан 1.1.2.б. Кацярына + Ульрых Цылі 1.1.3.Лазар 1.2.Грыгур Бранкавіч 1.3.Нікола Бранкавіч, у шлюбе з Аленай Мрняўчавіч 1.а. Феадора + Георгій Топія, князь Дурэса

Спасылкі

Генеалагічныя табліцы

Катэгорыя:Дынастыі сярэдневяковай Еўропы