O2 Арэна () — шматфункцыянальная арэна ў Празе, Чэхія.

Арэна была пабудавана ў 2004 годзе да чэмпіянату свету па хакеі. Да 2008 года называлася Sazka Арэна.

Арэна з'яўляецца хатняй пляцоўкай для клуба Чэшскай экстралігі «Славія», з 2012 па 2014 асобныя матчы тут праводзіў клуб КХЛ «Леў». 9 кастрычніка 2012 на арэне быў усталяваны рэкорд наведвальнасці хакейнага матча — 16 304 заўзятара, праведзенага ў сістэме, якая аб'ядноўвае Кантынентальную, Вышэйшую і Моладзевую хакейныя лігі.

З 6 па 8 сакавіка 2015 года на арэне прайшоў чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы.

З 1 па 17 мая 2015 года на арэне прайшоў 79-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай.

На арэне вельмі часта ладзяцца канцэрты сусветных музычных зорак.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Стадыёны Чэхіі Катэгорыя:Хакейныя стадыёны Чэхіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Прагі Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:2004 год у Празе