Со́ча (, Ізо́нца ) — рака ў Славеніі і Італіі. З 138 кіламетраў працягласці ракі па тэрыторыі Славеніі праходзіць 96 кіламетраў, па Італіі - 43 кіламетры.

Соча бярэ пачатак побач з вяршыняй Трыглаў, упадае ў Адрыятычнае мора. У верхнім і сярэднім цячэнні працякае праз Юлійскія Альпы, утвараючы глыбокую даліну з абрывістымі схіламі і прыгожымі відамі, парогамі. Карыстаецца вялікай папулярнасцю ў водных турыстаў. Сочу называюць у Славеніі «Ізумруднай прыгажуняй» з-за незвычайнага, ізумруднага адцення вады.

На рацэ размешчаны славенскія гарады Бовец, Кобарыд, Толмін, Нова-Горыца, італьянскі Горыца. Непадалёк ад вусця ракі знаходзіцца італьянскі горад Монфальконэ.

Падчас Першай сусветнай вайны верхняе і сярэдняе цячэнне Сочы сталі арэнай цяжкіх баёў паміж войскамі Італіі і Аўстра-Венгрыі, у якіх загінула каля 300 000 чалавек. У гісторыю гэтыя бітвы ўвайшлі як Бітвы пры ІзонцаThe eleven Battles of the Isonzo. Ім прысвечаны мемарыяльны музей у горадзе Кобарыд.

Спасылкі Выгляд з космасу на сярэднюю частку даліны Сочы

Галерэя

Катэгорыя:Рэкі Славеніі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Адрыятычнае мора Катэгорыя:Рэкі Італіі