Вы́чагда (, ) — рака на поўначы Еўрапейскай часткі Расіі ў Рэспубліцы Комі і Архангельскай вобласці, правы і самы вялікі прыток ракі Паўночная Дзвіна.
Даўжыня — 1130 км, плошча вадазборнага басейна — 121 тыс. км². Сярэдні расход вады 1160 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўднёвым ускрайку Ціманскага кража. Упадае ў Паўночную Дзвіну каля горада Котлас.
Рэльеф басейна ракі склаўся ў выніку неаднаразовых абледзяненняў і асабліва апошняй трансгрэсіі Паўночнага мора. Паверхня раўнінная з сярэдняй вышынёй 120—150 м. Рачныя даліны шырокія, алювіяльныя даліны вузкія, без тэрас. Жыўленне снегавое (43—48 %), вялікая доля падземнага (да 35—40 %). У пойме ракі вялікая колькасць праток і старыц. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца да лёду ў красавіку. Суднаходная на 935Река Вычегда // Государственный водный реестр РФ км ад вусця.
Асноўны прытокі: Вішара, Вым, Ярэнга, Нем, Паўночная Кельтма, Локчым, Сысола. Сярод прытокаў: Ікса, Старая Вычагда, Вялікая Ватса, Віледзь, Чакула, Чулега, Вуктыль, Віль, Кензан, Пузла і інш.
Каля ракі гарады Сыктыўкар, Сальвычагодск, Котлас.
Літаратура
Спасылкі Река Вычегда // Государственный водный реестр РФ Агафонова С. А., Завадский А. С., Рулёва С. Н. Вычегда // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Рэкі Архангельскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Паўночнай Дзвіны