Права́ды — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 23 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 0,5 км на поўнач ад вёскі Зарэчча, у басейне ракі Тураўлянка.
Плошча паверхні 0,07 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пад хмызняком. На ўсходзе выцякае ручай у возера Турасы.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна