Царква Ружыца () — найстаражытная царква ў Бялградзе. Размешчана ў крэпасці Калемегдан. Прастол царквы асвечаны ў гонар Прасвятой Багародзіцы.

Гісторыя На тым жа месцы ў часы Стэфана Лазаравіча знаходзілася царква Успення Багародзіцы. Пасля захопу Бялграда ў 1521 годзе асманамі яна была пераабсталявана ў мячэць.

Сённяшняя царква ў XVIII стагоддзі была парахавым складам, паміж 1867 і 1869 гадамі перароблена ў гарнізонную царкву. Пасля значных разбурэнняў, атрыманых падчас Першай сусветнай вайны, царква была абноўлена і асвечана 11 кастрычніка 1925 года. З 31 мая 1965 года царква знаходзіцца пад абаронай дзяржавы Цэрквы Ружыца і Святой Петка. .

У непасрэднай блізкасці ад царквы Ружыца знаходзіцца царква Параскевы Сербскай.

Інтэр’ер Пасля рэканструкцыі каля ўвахода былі пастаўлены дзве статуі: цара Стэфана Душана і пехацінца часоў Балканскіх войнаў. Іканастас абноўленага храма быў створаны Костам Тодаравічам, а іконы да яго напісаны іераманахам Рафаілам Мамчылавічам. Фрэскі былі напісаны Андрэем Біцэнкам.

Спасылкі

Царква Ружыца (серб.) Царкоўная архітэктура ў Бялградзе (англ.)

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Сербіі Катэгорыя:Храмы Бялграда Катэгорыя:Саборы Сербіі Катэгорыя:Храмы Бялградска-Карлавацкай архіепархіі