Вялікі ратны востраў () — рачны востраў у Бялградзе, Сербія, пры зліцці рэк Сава і Дунай. Належыць да абшчыны Земун.

Вялікі ратны востраў мае прыкладна трохвугольную форму і займае плошчу 2,11 км². Рэльеф раўнінны, у значнай ступені багністы, часта затоплены ракой.

Расліннасць вострава тыпова балотная, тым ліку чарот і сітнік, аднак ёсць і дрэвы — таполя, ясень, бузіна, глог і нават некаторыя рэдкія іглічныя пароды.

Востраў атрымаў сваю назву з-за неаднаразовага выкарыстання ў ваенных мэтах. Падчас турэцкай аблогі 1521 туркі размясцілі на востраве сваю артылерыю для абстрэлу крапасных сцен. У 1806 годзе паўстанцы Карагеоргія менавіта адсюль пачалі атаку на горад. У 1915 годзе аўстра-венгерскія войскі выкарыстоўвалі востраў як плацдарм для штурму горада.

Гл. таксама Малы ратны востраў

Спасылкі

Путопис са Великог ратног острва

Катэгорыя:Астравы Сербіі Катэгорыя:Астравы на Дунаі Катэгорыя:Бялград