Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь (Дзяржкаммаёмасць) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў галіне зямельных адносін, геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, найменняў геаграфічных аб’ектаў, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, па пытаннях маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь), за выключэннем прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, вядзенне адпаведных кадастраў, рэгістраў і рэестраў, а таксама дзяржаўнае рэгуляванне тапографа-геадэзічнай дзейнасці і землеўпарадкавання.

Дзяржкаммаёмасць падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя З мэтай правядзення ў Беларусі зямельнай рэформы, у 1991 годзе быў створаны Камітэт па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню. Пазней, у 1997 годзе, адбылося аб’яднанне землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службаў, і быў створаны Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. З 2002 года на яго былі ўскладзены таксама функцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на нерухомую маёмасць і здзелак з ім.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 289 «Аб структуры Урада Рэспублікі Беларусь» створаны Дзяржаўны камітэт па маёмасці шляхам далучэння Фонду дзяржаўнай маёмасці Міністэрства эканомікі да Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Структура Сістэму Дзяржкаммаёмасці складаюць: Цэнтральны апарат: Старшыня Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і сувязях з грамадскасцю Аддзел эканомікі Аддзел фінансаў, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Аддзел спецыяльнай, арганізацыйнай работы і справаводства Аддзел інфармацыйных тэхналогій Першы намеснік Старшыні Аддзел кантролю эканамічнай дзейнасці Галоўнае ўпраўленне маёмасных адносін Упраўленне па распараджэнні маёмасцю рэспубліканскай уласнасці Упраўленне па пытаннях выкарыстання дзяржаўнай маёмасці Упраўленне ўліку маёмасці Намеснік Старшыні Упраўленне землеўпарадкавання Упраўленне геадэзіі і картаграфіі Аддзел кадастру Намеснік Старшыні Юрыдычнае ўпраўленне Аддзел рэгістрацыі і тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці Упраўленне ацэнкі Тэрытарыяльныя фонды Дзяржкаммаёмасці па абласцях і горадзе Мінску; Дзяржаўныя арганізацыі і інстытуты, падпарадкаваныя Дзяржкаммаёмасці: Землеўпарадкавальныя арганізацыі Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь Агенцтвы па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры Арганізацыі, якія ажыццяўляюць ацэначную дзейнасць Арганізацыі, якія аказваюць рыэлтарскія паслугі Навучальныя ўстановы Дзяржаўнае гандлёва-вытворчае аб’яднанне «Белрэсурсы»

Задачы Галоўнымі задачамі Дзяржкаммаёмасці з’яўляюцца правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне зямельных адносін, геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, найменняў геаграфічных аб’ектаў, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, па пытаннях маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь), за выключэннем прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, вядзенне адпаведных кадастраў, рэгістраў і рэестраў, а таксама дзяржаўнае рэгуляванне тапографа-геадэзічнай дзейнасці і землеўпарадкавання, стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх формаў уласнасці, якія ажыццяўляюць дадзеныя віды эканамічнай дзейнасці.

Дзяржкаммаёмасць каардынуе дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, а таксама дзейнасць мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у гэтых абласцях.

Кіраўнікі Георгій Іванавіч Кузняцоў (5 мая 2006 — 27 снежня 2014). Андрэй Анатолевіч Гаеў (27 снежня 2014—2020). Дзмітрый Феафанавіч Матусевіч (4 чэрвеня 2020 — 27 сакавіка 2025). Віталь Іосіфавіч Нявера

Крыніцы

Спасылкі Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларуст ад 29 ліпеня 2006 г. № 958 «Пытанні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Дзяржаўныя камітэты Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2006 годзе