Па́вел Уладзі́міравіч Дзік (, Ленінград — 10 мая 2025, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр фінансаў Беларусі (1994—1997). Кандыдат эканамічных навук.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1955 года ў Ленінградзе ў сям’і служачых. Кандыдат эканамічных навук.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1977 годзе ў апараце Міністэрства фінансаў пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі.

У 1979—1981 гадах служыў у Савецкай Арміі.

Пасля заканчэння службы працаваў старэйшым рэвізорам кіравання дзяржрасходамі, галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела, намеснікам начальніка ўпраўлення, а затым начальнікам упраўлення даходаў бюджэту.

У снежні 1994 года прызначаны міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

У снежні 1997 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.

У 2004—2006 гадах працаваў дацэнтам кафедры бюджэту і фінансаў знешнеэканамічнай дзейнасці БДЭУ.

Крыніцы

Спасылкі

Фінансавай сістэме Беларусі — 90 год

Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Міністры фінансаў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу