Ні́кала П. Па́шыч (; , Голям Ізвар (Велікі Ізвар), Сербія — ) — сербскі і югаслаўскі палітык і дыпламат, найбольш уплывовы з сербскіх палітыкаў у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, ідэолаг «Вялікай Сербіі». Двойчы займаў пасаду мэра Бялграда (1890—91 і 1897), некалькі разоў — прэм’ер-міністр Сербіі (1891—92, 1904—05, 1906—08, 1909—11, 1912—18) і прэм’ер-міністр Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (1918, 1921-24, 1924-26).
Пытанне пра этнічную прыналежнасць Пашыча з’яўляецца спрэчным, як і для многіх іншых выдатных балканскіх дзеячаў. Ён нарадзіўся ў сям’і эмігрантаў-цынцараў (арамунаў) з Балгарыі. Пазней яго маці выйшла замуж за серба-пекара і прыняла яго прозвішча Пашыч, якое таксама перайшло да яе сына. Балгарскія крыніцы звычайна называюць Пашыча «балгарынам».
Пашыч навучаўся ў Заечарскай гімназіі, але паколькі гімназія, па палітычных матывах, пераязджала з горада ў горад, ён таксама вучыўся ў Негаціне і Крагуевацы. У 1866 годзе паступіў на тэхнічны факультэт у Бялградзе, дзе за поспехі ў навучанні атрымаў у 1868 годзе дзяржаўную стыпендыю на навучанне ў Політэхнічнай школе ў Цюрыху для далейшай спецыялізацыі. Атрымаў інжынерную адукацыю, аднак толькі кароткі час працаваў на будаўніцтве чыгункі Вена—Будапешт, пасля чаго сышоў у палітыку, стаўшы ў 1881 г. заснавальнікам Народнай радыкальнай партыі.
Пашычу належыць фраза: Сербы — маленькі народ, але больш вялікага ад Канстанцінопаля да Вены няма.
Літаратура Mala Prosvetina Enciklopedija, Third edition (1985); Prosveta; ISBN 86-07-00001-2 Aleks Dragnić: Razvoj parlamentarizma u Srbiji u XIX veku (1989); Dečije novine; ISBN 86-367-0316-6 Vasa Kazimirović: Nikola Pašić i njegovo doba 1845—1926, Vol. I & II (1990); Nova Evropa; ISBN 86-7653-008-2, ISBN 86-7653-009-0 Đorđe Đ. Stanković: Nikola Pašić i Hrvati (1995); BIGZ; ISBN 86-13-00828-3 Miloš Trifunović: Istorija Radikalne stranke; arranged by Radoš Ljušić (1997) Latinka Perović: Nikola Pašić u narodnoj skupštini (1997); Đorđe Radenković: Pašić i Jugoslavija (1999); Službeni list SRJ; ISBN 86-355-0428-3 Milovan Vitezović: Nikola Pašić u anegdotama (2002); Službeni list SRJ; ISBN 86-7549-271-5 Miodrag Dimitrijević: Nikola Pašić u hodu istorije (2005); Živorad Lazić: Pašić i četiri kralja (2005); Vladimir Ćorović: Ilustrovana istorija Srba, Vol. VI (2006); Politika NM & Narodna Knjiga; ISBN 86-331-2525-0 (NK) Шемякин А. Л. Идеология Николы Пашича. Формирование и эволюция (1868—1891). — М.: Индрик, 1998. ISBN 5-85759-080-9
Катэгорыя:Дыпламаты Сербіі Катэгорыя:Постаці югаслаўскай дыпламатыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Сербіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Югаславіі Катэгорыя:Кіраўнікі Бялграда