Восіп Лазаравіч Лунц ( — ) — беларускі ўрачСтарая фотография .
Біяграфія
У 1866 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, у 1869 годзе стаў доктарам медыцыны. Тэрапеўт, заснавальнік процітуберкулёзнай дапамогі ў Мінску. У 1898 годзе заснаваў першы ў Беларусі дзіцячы супрацьтуберкулёзны санаторый. Член камісіі па арганізацыі БДУ.
У 1906 годзе з ініцыятывы Восіпа Лунца ў Мінску на сродкі шматлікай яўрэйскай грамады горада пабудавана Харальная сінагога.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па пытаннях эндакрыналогіі, туберкулёзу, педыятрыі.
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999. Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982. Зеленков В. И. Доктор Лунц и его потомки // «Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах», 2018. — С. 118—135.
Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Фтызіятры Беларусі Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Эндакрынолагі Беларусі