thumb|260px|«Абарона Ольштына», мастак Казімір Альхімовіч, 1883 1883 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
З’явіліся Будынак акруговага суда, Віцебск — помнік мураванага дойлідства. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Пружаны — помнік архітэктуры неакласіцызму.
Нарадзіліся 28 сакавіка — Міхаіл Керзін (пам. 1979), беларускі і рускі скульптар, педагог, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. 18 снежня — Мікалай Бонч-Асмалоўскі, беларускі і расійскі савецкі мастак-манументаліст, жывапісец, графік. Паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Бонча».
Памерлі Кандрат Карсалін (нар. 1809) — беларускі мастак, акадэмік расійскай Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1854). 26 красавіка — Напалеон Орда, беларускі мастак-графік.
Галерэя твораў
Катэгорыя:1883 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь