міні|Марыя Гажыч. Аўтапартрэт, 1896 1896 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі

З’явіліся Свята-Петра-Паўлаўская царква, Вераскава Свята-Уладзімірская царква, Гродна — помнік архітэктуры канца 19 ст. Спаса-Праабражэнская царква, Будча — помнік народнага дойлідства

Нарадзіліся

10 студзеня — Георгій Лаўроў (пам. 1967), савецкі беларускі архітэктар 14 сакавіка — Барыс Звінагродскі (пам. 1982), беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1956). У 1940—48 быў галоўным мастаком Дзяржаўнага тэатра лялек Беларусі 23 сакавіка — Леў Лейтман (пам. 1974), беларускі графік і педагог. Мастацкую адукацыю атрымаў у Віцебскай школе-майстэрні Юдэля Пэна. У 1931—1941 выкладаў у Віцебскім мастацкім вучылішчы, у 1947—1958 у Мінскім мастацкім вучылішчы 27 сакавіка — Давід Якерсон (пам. 1947), савецкі скульптар, графік, афарміцель. Родам з Віцебску, вучань Юдэля Пэна. Кіраваў скульптурнай майстэрняй у Віцебскім народным мастацкім вучылішчы. Уваходзіў у створанае Казімірам Малевічам таварыства УНОВИС 3 красавіка — Юзаф Чапскі (пам. 1993), польскі мастак, літаратар, сын Юрыя Гуттен-Чапскага, мінскага губернскага маршалка 16 чэрвеня — Уладзімір Хрусталёў (пам. 1954), беларускі жывапісец і педагог 27 мая — Міхась Філіповіч (пам. 1947), беларускі жывапісец, графік, этнограф, педагог 27 ліпеня — Язэп Горыд (пам. 1939), заходнебеларускі мастак, выпускнік мастацкага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Афармляў кнігі Максіма Багдановіча «Вянок» (2-е выданне), Міхася Васілька «Шум баравы», Максіма Танка «Журавінавы цвет», Рыгора Шырмы «Беларускія народныя песні», Яна Станкевіча «Беларускія (крывіцкія) казкі», заходнебеларускія падручнікі 30 верасня — Аркадзь Астаповіч (пам. 1941), беларускі мастак–графік. Зрабіў значны ўклад у развіццё беларускага графічнага пейзажу 1 кастрычніка — Мікола Шчакаціхін (пам. 1940), беларускі мастацтвазнавец, гісторык і тэарэтык мастацтва, педагог 2 кастрычніка — Мікола Дучыц (пам. 1980) — беларускі жывапісец-пейзажыст, графік, педагог 6 снежня — Восіп Любіч (пам. 1990, Парыж) — французскі мастак, прадстаўнік Парыжскай школы

Галерэя твораў

Катэгорыя:1896 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь