міні|320 пкс|Фёдар Фогт «Карнавал», НММ РБ. 1935 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі Выстаўка пейзажнага жывапісу Уладзіслава Галубка (Мінск, Дом пісьменніка), – экспанавалася больш за 40 твораў, з іх было 10 палотнаў большых памераў. Кастрычнік — выстаўка мастакоў Сцяпана Андруховіча і Монаса Манасзона (Мінск, Дом мастака)

З’явіліся Царква ў гонар Усіх Святых, Дольная Рута Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя Пятра Іванавіча Баграціёна

Нарадзіліся 20 красавіка — Уладзімір Лятун (пам. 2001), беларускі скульптар 10 кастрычніка — Барыс Забораў (пам. 2021), знакаміты мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1964 па 1979 гг. 30 кастрычніка — Валянцін Ягораў (пам. 2012), беларускі беларускі мастак-графік 20 лістапада — Мікалай Апіёк, беларускі мастак

Памерлі Іван Фурман (нар. 1890) — беларускі мастацтвазнаўца і краязнаўца, даследчык творчасці творчасці мастакоў С. Б. Юдовіна і З. І. Гарбаўца Бенедыкт Тышкевіч (нар. 1852) — фатограф, калекцыянер. Адзін з піянераў мастацкай фатаграфіі Беларусі, Польшчы і Літвы.

Галерэя твораў

Катэгорыя:1935 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь