міні|260 пкс|Язэп Драздовіч. Аўтапартрэт, 1943
1943 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі выстаўка твораў беларускіх савецкіх мастакоў пад дэвізам «БЕЛАРУСЬ ЖЫЛА І БУДЗЕ ЖЫЦЬ!» у Гістарычным музеі (Масква). выстаўка Пятра Сергіевіча, Вільня, памяшканне Беларускага Нацыянальнага камітэту. Экспазіцыя ўключала партрэты гістарычных дзеячоў, пейзажы, жанравыя кампазіцыі. Снежань — II-я мастацкая выстаўка ў Баранавічах. Прымалі ўдзел мастакі–прафесіяналы К. Максімцаў, Я. Раздзялоўская, М. Сеўрук, А. Шымановіч і інш., а таксама мясцовыя майстры народнай творчасці.
З’явіліся Спаса-Праабражэнская царква, Астрашыцкі Гарадок
Нарадзіліся 17 студзеня — Юрый Гаўрын (пам. 2016), беларускі мастак-жывапісец і педагог 15 мая — Карней Аляксееў, беларускі скульптар 25 ліпеня — Надзея Высоцкая, беларускі гісторык мастацтва, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, даследчык і знаўца старажытнабеларускага жывапісу XII—XVIII стагоддзяў
Памерлі 9 жніўня — Хаім Суцін (нар. 1893), французскі мастак-экспрэсіяніст яўрэйскага паходжання, родам з м. Смілавічы
Галерэя твораў
Катэгорыя:1943 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь