міні|250 пкс|Павел Масленікаў «Павеяла вясной», кардон, масла, 50 x 38 см, НММ РБ. 1973 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі міні|320 пкс|Паўло Пятроўскі. Фрэска «Чытанне маршалкам папскай булы на будаўніцтва манастыроў у Магілёве», 1765. Паўднёвая сцяна касцёла Святога Станіслава. міні|Алтар Касцёла Яна Хрысціцеля ў Воўпе, пабудаваны ў XVII стагоддзі. 24-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР былі знойдзены надпісы, размешчаныя на хорах касцёла Святога Станіслава ў Магілёве з датамі — 1752, 1765, якія сведчылі аб перабудове касцёла і размалёўцы яго мастаком Паўло Пятроўскім. Былі выяўлены 14 кампазіцый са Старога і Новага Запаветаў і гісторыі місіянерскай дзейнасці кармелітаў у Беларусі. 25-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у вёсцы Воўпа Гродзенскай вобласці быў выяўлены алтар Касцёла Іаана Хрысціцеля, XVII ст. Перабудаваны ў XVIII—ХХ стст. Выстаўка твораў мастака Леаніда Шчамялёва, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння. Уступны артыкул да каталога — Барыс КрэпакЗводны электронны каталог сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі Выстаўка твораў мастака Лазара Рана. Аўтар прадмовы да каталога — Уладзімір Бойка Выстаўка твораў Галіны Ісаевіч. Прадмова да каталога — Франц Валадзько Выстаўка твораў мастака Абрама Заборава (1973 ; Мінск)Зводны электронны каталог сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі Гродзенская абласная восеньская мастацкая выстаўка. Складальнік каталога — Ю. ТруфанаваЗводны электронны каталог бібліятэк Беларусі. Запіс 236 .

Ганаровыя званні Уладзімір Белавусаў атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Арлен Кашкурэвіч атрымаў ганаровае званне Народнага мастака Беларусі

З’явіліся 15 ліпеня — мемарыяльны комплекс «Дальва» на месцы былой вёскі ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, дзе 19 чэрвеня 1944 года нямецкія акупанты спалілі 44 жыхара. Аўтарам праекта стаў скульптар Уладзімір Церабун — вучань Андрэя Бембеля. Комплекс мае планіроўку былой вёскі Дальвы, ён ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Кампазіцыя мемарыяла складаецца з асобных элементаў, свабодна размешчаных у прасторы, і займае плошчу 5 гектараў Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка

Нарадзіліся 25 верасня — Алена Шарыпа, беларускі мастак-жывапісец, дачка Пятра Шарыпы 24 кастрычніка — Аляксандр Некрашэвіч, сучасны беларускі мастак-жывапісец

Памерлі 26 мая — Жак Ліпшыц (нар. 1891), французскі скульптар, выхадзец з Гродзенскай губерні Рыгор Глюкман (нар. 1898), амерыканскі жывапісец і графік родам з Віцебску, належаў да Парыжскай школы жывапісу Віктар Сахненка (нар. 1923), беларускі мастак, муж Алесі Паслядовіч

Галерэя твораў

Катэгорыя:1973 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь