Ігна́цы Дашы́нскі (, , (цяпер Збаражскі раён, Цярнопальская вобласць, Украіна) — , в. Быстра каля г. Бельска-Бяла (цяпер Сілезскае ваяводства Польшча) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, публіцыст. Змагар за незалежнасць Польшчы.
Палітычная і дзяржаўная дзейнасць Адзін з арганізатараў Польскай сацыял-дэмакратычнай партыі Галіцыі, пазней Польскай сацыялістычнай партыі. Лідар ПСДП.
У 1897 і 1900 гадах пасол (дэпутат) аўстрыйскага дзяржаўнага савета.
У лістападзе 1918 г. стаў прэм'ер-міністрам Часовага Народнага ўрада, абвешчанай у Любліне Польскай Народнай Рэспублікі.
Пасля ваеннага перавароту і прыходу да ўлады ў маі 1926 г. падтрымліваў прэзідэнта Ю. Пілсудскага. У 1929 г. перайшоў у апазіцыю і ўваходзіў у склад арганізатараў саюза левых і цэнтрысцкіх партый Польшчы.
У 1922—1927 г. займаў пасаду віцэ-маршалка, а ў 1928—1930 г. — маршалка ніжняй палаты Нацыянальнай Асамблеі — Сейма Рэспублікі Польшча.
Памёр у 1936 г. і пахаваны ў Кракаве на Ракавіцкіх могілках.
Ганаровы грамадзянін Радама. За літаратурна-публіцыстычную дзейнасць атрымаў узнагароду Польскай Акадэміі Літаратуры «Залатыя акадэмічныя лаўры» ў 1935 г.
Выбраная бібліяграфія Аўтар шэрагу артыкулаў і публікацый, у тым ліку па пытаннях палітыкі, дзяржаўнага будаўніцтва Польшчы і ўзаемаадносін з Расіяй. Szlachetczyzna i odrodzenie Galicji, 1899; O formach rządu. Szkic socjologiczny, 1902; Polityka proletariatu. Kilka uwag o taktyce rewolucji w Polsce, 1907; Mowa o sprawie polsko-ruskiej, wygłoszona w Izbie Posłów d. 21 maja 1908 r., 1908; Cztery lata wojny. Szkice z dziejów polityki Polskiej Partii Socjalistycznej Galicji i Śląska, 1918; Z burzliwej doby. Mowy sejmowe wygłoszone w czasie od października 1918 do sierpnia 1919 roku, 1920; Wielki człowiek w Polsce. Szkic polityczno-psychologiczny, 1925; Pamiętniki, tom I Kraków 1925, tom II 1926; Sejm, rząd, król, dyktator, 1926; W obronie praw przedstawicielstwa ludowego. Przemówienie sejmowe tow. Daszyńskiego, 1926; W pierwszą rocznicę przewrotu majowego 1927; Czy socjaliści moga uznać dyktaturę proletariatu, 1927.
Спасылкі
Ignacy Daszyński
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Польшчы Катэгорыя:Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Радама Катэгорыя:Палітыкі Польшчы Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Публіцысты Польшчы Катэгорыя:Члены Польскай сацыялістычнай партыі Катэгорыя:Дэпутаты Заканадаўчага сейма Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 1 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 2 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 3 склікання