Уладзіслаў I Дураца (; 14 ліпеня 1376 ці 11 лютага 1377, — , ) — кароль Неапаля з 1386 года, апошні мужчынскі прадстаўнік Анжуйскай дынастыі. Сын Карла III Малога і Маргарыты Дураца.
Біяграфія Узыйшоў на прастол у 1386 годзе пасля гібелі свайго бацькі. З-за маленства Уладзіслава краінай кіравала яго маці Маргарыта Дураца. Ёй супрацьстаялі абодва папы — Урбан VI Рымскі і Клімент VII Авіньёнскі, кожны з якіх адлучыў каралеўскую сям’ю ад Царквы, і значная апазіцыя сярод неапалітанскай знаці, якая не прызнала перавароту Карла III. Галоўным праціўнікам быў Людовік II Анжуйскі — сын Людовіка I Анжуйскага. У 1390 годзе Людовік II на чале наёмнай арміі высадзіўся ў Неапалі і заняў сталіцу і шэраг прыбярэжных правінцый. Уладзіслаў і Маргарыта Дураца беглі ў Гаэту.
Наступныя 10 гадоў працягвалася вайна паміж прыхільнікамі Уладзіслава і Людовіка II. Уладзіслаў паступова рыхтаваўся да рэваншу. Удалая жаніцьба з Канстанцыяй, дачкой сіцылійскага адмірала К'ярамонтэ, прынесла Уладзіславу вялкімі пасаг.
Пераемнік Урбана VI Баніфацый IX, неапалітанец паводле нараджэння, зняў адлучэнне з Уладзіслава, аказаў яму дапамогу войскамі, правёў цярплівую працу з неапалітанскай знаццю па прымірэнні яе з каралём. У выніку да 1400 годзе Людовік II быў выцеснены з Неапаля, Уладзіслаў вярнуўся ў сталіцу.
Астатнія гады валадарання былі прысвечаны бесперастаннай вайне за кантроль над Паўднёвай Італіяй. У 1407 годзе Уладзіслаў, скарыстаўшыся канфліктам паміж новым Папам Рымскім Рыгорам XII і гараджанамі, аблажыў Рым і прымусіў рымскую знаць прызнаць караля царом Рыма з правам прызначаць сенатара для кіравання горадам. Пасля гэтага Уладзіславу скарылася ўся Папская вобласць, і Папа Рыгор XII змірыўся перад каралём.
У 1409 годзе кардыналы абедзвюх партый, рымскай і авіньёнскай, незадаволеныя схізмай, якая зацягнулася на 30 гадоў, на саборы ў Пізе выбралі трэцяга Папу Аляксандра V і абвясцілі двух іншых Папаў зрынутымі. Аляксандр V і яго пераемнік Ян XXIII, якія атрымалі неабмежаваную падтрымку Францыі і Фларэнцыі, заклікалі на дапамогу Людовіка II і павялі барацьбу супраць Уладзіслава. На працягу 1409—1410 гадоў неапалітанскія войскі былі выцеснены з Папскай вобласці, а ў 1411—1412 гадах баявыя дзеянні вяліся ўжо на тэрыторыі Неапаля. У маі 1412 года Уладзіслаў быў разбіты пры Ракасека і ледзь пазбег палону.
Але ў тым жа 1412 годзе пераможцы перасварыліся паміж сабой, Людовік II вярнуўся ў Францыю, а Ян XXIII прымірыўся з Уладзіславам, пры гэтым Уладзіслаў адмовіўся ад суверэнітэту над Рымам.
У 1413 годзе Уладзіслаў адмовіўся выконваць навязаны яму мір і зноў захапіў Рым. Войскі Уладзіслава дашлі да Перуджы, дзе кароль раптам захварэў (лічаць, што яго атруціў аптэкар, да дачкі якога Уладзіслаў заляцаўся). Цяжка хворага Уладзіслава перавезлі ў Неапаль, дзе ён і памёр у пакутах у жніўні 1414 года.
Сям’я Уладзіслаў быў жанаты тройчы, але законных дзяцей не пакінуў. У 1390 годзе першым шлюбам у Гаэце ажаніўся з Канстанцыяй дэ К'ярамонтэ (каля 1377—1423), дачкой графа Манфрэда дэ К'ярамонтэ (пам. 1391). Развяліся ў 1392 годзе.
12 лютага 1403 года ў Неапалі другі раз ажаніўся з Марыяй Лузіньянскай (1381—1404), дачкой кіпрскага караля Якава I.
У 1406 годзе ў трэці раз ажаніўся з Марыяй Энгіенскай (1367/1370 — 1446), графіняй Лечэ, дачкой Жана Энгіенскага, графа дэ Кастра.
Спадчыніцай Уладзіслава стала яго сястра Джавана II.
Літаратура «I privilegi dei sovrani angioini alla Città di Napoli», A. Cutolo, Napoli, 1929 «La questione ungherese a Napoli nel secolo XIV», A. Cutolo, Budapest, 1929
Катэгорыя:Кіраўнікі Неапалітанскага каралеўства Катэгорыя:Князі таранцкія Катэгорыя:Анжу-Сіцылійскі дом