Торклі — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўночны захад ад горада Полацк, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Уладычына, у басейне ракі Званіца.
Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,31 км. Найбольшая глыбіня 8,5 м, сярэдняя — 3,04 м. Даўжыня берагавой лініі 1,64 км. Аб’ём вады ў возеры 0,42 млн м³. Плошча вадазбору 2,25 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 м (на поўдні і поўначы да 2 м), пад лесам і хмызняком, на ўсходзе разараныя. Возера бяссцёкавае.
Літаратура
Лист карты N-35-22. Выданне 197 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Званіцы Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры