Туркі ў Балгарыі (таксама балгарскія туркі; ; ) — другая па колькасці этнічная, моўная і рэлігійная група ў складзе насельніцтва сучаснай Рэспублікі Балгарыя пасля ўласна балгараў. Паводле апошняга перапісу насельніцтва 2011 года туркі складалі 8,5 % насельніцтва краіны ці 588 тыс. чалавек. Паводле веравызнання пераважна — мусульмане-суніты, маюцца таксама шыіты — каля 50,000 чалавек, і невялікая колькасць хрысціян (праваслаўныя, пратэстанты і каталікі). Пражываюць кампактна на паўднёвым усходзе краіны (Фракія); у горадзе Кырджалі складаюць 62 % насельніцтва, у Кырджалійскай вобласці — 66,2 %. Шмат туркаў пражывае таксама ў такіх гарадах як Разград, Шумен, Сілістра і ў сельскай мясцовасці на паўночным усходзе краіны (Паўднёвая Дабруджа), у Разградскай вобласці — 50,0 %. Родная мова — турэцкая, многія валодаюць таксама балгарскай, рускай, нямецкай і інш. мовамі. Балгарскія туркі паўднёвага ўсходу краіны — нашчадкі турэцкіх перасяленцаў (юрукі); на паўночным усходзе краіны — нашчадкі асіміляваных балгараў і прадстаўнікоў качавых цюркскіх плямёнаў самага разнастайнага паходжання (куманы, печанегі, полаўцы, туркі, урумы, рознага роду мухаджыры і інш.

Гісторыя Доўгі час займаючы прывілеяванае становішча ў грамадстве асманскай Балгарыі, мусульмане наогул і туркі ў прыватнасці вымушаны былі змірыцца са стратай палітычнай улады пасля незалежнасці Балгарыі ў 1878 годзе і паступовым правядзеннем палітыкі балгарызацыі ў краіне. Асаблівую вядомасць атрымала кампанія ўрада Жыўкава, вядомая як Адраджэнскі працэс, падчас якой турак прымушалі змяняць імёны на балгарскія. Многія з іх вырашылі пераехаць у Турцыю, дзе ў наш час пражывае 326 тыс. турэцкіх выхадцаў Балгарыі.

Сучаснасць На працягу апошніх некалькіх гадоў туркі Балгарыі беспаспяхова дамагаюцца дазволу ўлад на арганізацыю штодзённай 10-хвіліннай турэцкамоўнай перадачы навін на дзяржаўным тэлеканале. Гэтаму пярэчыць Нацыянальны саюз «Атака» і яго лідар Волен Сідэраў, тады як кіраўнік кіруючай партыі Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі Бойка Барысаў лічыць, што для вырашэння гэтага пытання неабходна правесці ўсенародны рэферэндум.

Спасылкі

Bulgaristan Türklerinin tarihi ve Türkiye’nin politikası BULTÜRK Derneği

Катэгорыя:Народы Балгарыі Катэгорыя:Нацыянальныя меншасці Балгарыі