Пясча́нка — рака ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Рудзянка (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 41 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца прыкладна за 2 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Раманішчы Акцябрскага раёна, упадае ў Рудзянку на паўночнай ускраіне вёскі Пясчаная Рудня. Рэчышча Пясчанкі каналізаванае на ўсім працягу. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Ліст карты N-35-119. Выданне 1981 года.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Светлагорскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны