Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь (ДМК) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную мытную палітыку, забяспечвае ў межах сваёй кампетэнцыі эканамічную бяспеку Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферы мытнай справы і каардынуе ў гэтай сферы дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый.

ДМК падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, а па асобных пытаннях дзейнасці, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, — Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя 20 верасня 1991 года Парламент Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову «Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь»Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 1991 № 1101-XII «Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь» і стварыў Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь з падначаленнем яму мытных устаноў СССР, размешчаных на тэрыторыі рэспублікі. У выніку была створана адзіная мытная сістэма, якая ўключала ДМК і мытні.

На май 1993 года ў Беларусі было 20 мытняў. Гэта была найбольшая колькасць мытняў за ўвесь найноўшы перыяд гісторыі Беларусі.

З 1 ліпеня 1993 года Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў уведзены ў дзеянне першы Мытны кодэкс незалежнай Беларусі.

Поспехі мытнікаў былі ацэненыя кіраўніцтвам краіны. У адзначэнне заслуг 20 верасня 1996 года выйшаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні свята — Дня мытніка».

У снежні 1997 года Нацыянальным сходам быў прыняты і ўхвалены і 17 ліпеня 1998 года ўведзены ў дзеянне другі Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь, аднак ужо ў 2007 годзе была прынята новая, трэцяя рэдакцыя коджкса, якая страціла сілу з прыняццем Закона «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь» 2014 года.

Структура У склад ДМК ўваходзяць: Цэнтральны апарат у г. Мінску Упраўленне арганізацыі мытнага кантролю Упраўленне арганізацыі барацьбы з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Упраўленне развіцця мытнай інфраструктуры Упраўленне інфармацыйных тэхналогій, мытнай статыстыкі і аналізу Упраўленне арганізацыйна-кадравай і ідэалагічнай работы Фінансава-эканамічнае упраўленне Упраўленне тарыфнага рэгулявання і мытных плацяжоў Прававое упраўленне Упраўленне ўласнай бяспекі Упраўленне арганізацыі постмытнага кантролю Кантрольна-рэвізійны аддзел Арганізацыйна-аналітычнае упраўленне Група па абароне дзяржаўных сакрэтаў Упраўленне аналізу рызык і аператыўнага кантролю Мытні: Брэсцкая мытня Віцебская мытня Гомельская мытня Гродзенская рэгіянальная мытня Мінская рэгіянальная мытня Мінская цэнтральная мытня Мытня «Мінск-2» Магілёўская мытня Ашмянская мытня Установа адукацыі «Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь» і рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белмытнясэрвіс»

Задачы Асноўнымі задачамі Дзяржаўнага мытнага камітэта з’яўляюцца: Правядзенне дзяржаўнай мытнай палітыкі, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў сферы мытнай справы і каардынацыя ў гэтай сферы дзейнасці іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый; Забеспячэнне ў межах сваёй кампетэнцыі эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, абарона яе эканамічных інтарэсаў; Распрацоўка і прымяненне сродкаў мытнага рэгулявання ў мэтах развіцця гандлёва-эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь; Арганізацыя і ўдасканаленне мытнага кантролю і мытнага афармлення, стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць паскарэнню тавараабароту праз мытную граніцу Рэспублікі Беларусь, развіццю знешнеэканамічнай дзейнасці арганізацый і грамадзян, забеспячэнне рэалізацыі гэтых мер; Папярэджанне і спыненне кантрабанды, іншых злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэнняў у сферы мытнай справы; Забеспячэнне выканання міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у частцы, якая тычыцца мытнага справы.

Функцыі Мытныя органы Рэспублікі Беларусь выконваюць наступныя асноўныя функцыі:

Ажыццяўляюць мытнае афармленне і мытны кантроль, ствараюць умовы, якія спрыяюць паскарэнню тавараабароту праз мытную мяжу; Спаганяюць мытныя плацяжы, кантралююць правільнасць іх налічэння і своечасовасць выплаты, прымаюць меры па прымусовым спагнанні мытных плацяжоў; Забяспечваюць захаванне парадку перамяшчэння тавараў праз мытную мяжу; Ажыццяўляюць кантроль за выкананнем забаронаў і абмежаванняў на ўвоз тавараў у Рэспубліку Беларусь і іх вываз з Рэспублікі Беларусь, устаноўленых заканадаўствам і (або) міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь па падставах эканамічнага і неэканамічнага характару; Забяспечваюць у межах сваёй кампетэнцыі абарону правоў інтэлектуальнай уласнасці; Вядуць барацьбу з кантрабандай і іншымі злачынствамі, адміністрацыйнымі правапарушэннямі, вытворчасць па справах аб якіх аднесена да кампетэнцыі мытных органаў, спыняюць незаконны абарот праз мытную мяжу наркатычных сродкаў, зброі, культурных каштоўнасцяў, радыёактыўных рэчываў, відаў жывёл і раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, іх частак і дэрыватаў, аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, іншых тавараў, а таксама аказваюць садзейнічанне ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам і спыненні незаконнага ўмяшання ў аэрапортах Рэспублікі Беларусь у дзейнасць міжнароднай грамадзянскай авіяцыі; Ажыццяўляюць у межах сваёй кампетэнцыі падатковы, валютны, экспартны і іншыя віды кантролю, права на ажыццяўленне якіх або на ўдзел у ажыццяўленні якіх прадастаўлена мытным органам у адпаведнасці з заканадаўствам; Вядуць мытную статыстыку знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь і спецыяльную мытную статыстыку; Забяспечваюць выкананне міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у частцы, якія тычацца мытнай справы, ажыццяўляюць супрацоўніцтва з мытнымі і іншымі кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, міжнароднымі арганізацыямі, якія займаюцца пытаннямі мытнай справы; Ажыццяўляюць інфармаванне і кансультаванне па пытаннях мытнага рэгулявання і іншых пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю мытных органаў, забяспечваюць ва ўстаноўленым парадку дзяржаўныя органы, арганізацыі і грамадзян інфармацыяй па мытных пытаннях; Ажыццяўляюць падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі службовых асоб мытных органаў; Праводзяць навукова-даследчыя работы ў галіне мытнай справы.

Старшыні Пётр Васільевіч Крэчка ( 11 лістапада 1991 — 16 студзеня 1992) Генадзь Міхайлавіч Шкурдзь (16 студзеня 1992 — 30 студзеня 1994) Пётр Васільевіч Крэчка (29 жніўня 1994 — 30 ліпеня 1997) Вікенцій Вікенцьевіч Макарэвіч ( 30 ліпеня 1997 — 13 сакавіка 1998; 13 сакавіка 1998 — 1 лістапада 2001) Аляксандр Францавіч Шпілеўскі (24 верасня 2001 — 6 лістапада 2014) Юрый Аляксеевіч Сянько (6 лістапада 2014Юрый Сянько прызначаны старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі — 19 лістапада 2020) Уладзімір Мікалаевіч Арлоўскі (з 21 снежня 2020)

Крыніцы

Спасылкі Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 красавіка 2008 г. № 228 «Аб некаторых пытаннях мытных органаў»

Катэгорыя:Дзяржаўныя камітэты Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Мытныя органы