Анатóль Барӹсавіч Чóрны (, , Калінінградская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык, міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1958 годзе ў г. Чарняхоўск Калінінградскай вобласці РСФСР.
У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут.
У 1976—1977 гадах — шафёр Магілёўскага аўтакамбіната № 1, шафёр упраўлення механізацыі «Магілёўсельбуд».
З 1983 да 1986 года — майстар упраўлення механізацыі «Магілёўсельбуд».
з 1986 да 1999 года — майстар, галоўны механік, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснік начальніка па вытворчасці, галоўны інжынер упраўлення механізацыі № 106 спецтрэста «Магілёўаблсельбуд».
З 1999 да 2002 года — начальнік упраўлення механізацыі № 120 Будтрэста № 12, г. Магілёў.
З 2002 да 2010 года — генеральны дырэктар ААТ «Лаўсанбуд», г. Магілёў.
З 2010 да 2013 года — намеснік, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
З 15 кастрычніка 2013 — міністр архітэктуры і будаўніцтва.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра.
18 жніўня 2018 года вызвалены з пасады Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта