Стадыён «Сант'яга Бернабеу» () — футбольны стадыён, размешчаны ў сталіцы Іспаніі Мадрыдзе. З'яўляецца хатняй арэнай футбольнага клуба «Рэал Мадрыд», таксама часам на ім праводзіць матчы зборная Іспаніі.

Стадыён мае 4-ю, вышэйшую катэгорыю УЕФА. Змяшчае 81,044 гледачоў.

Пабудаваны ў 1947 годзе, пазней быў названы ў гонар прэзідэнта «Рэала» Сант'яга Бернабеу, у гады праўлення якога клуб выйграў шэсць Кубкаў еўрапейскіх чэмпіёнаў і мноства ўнутраных трафеяў.

«Сант'яга Бернабеу» прымаў фіналы чэмпіянату Еўропы 1964 і чэмпіянату свету 1982 года. Таксама на арэне чатыры разы праходзіў фінал самага прэстыжнага клубнага спаборніцтвы Еўропы - Лігі чэмпіёнаў: у 1957, 1969, 1980 і 2010 гадах.

Спасылкі

Афіцыйны сайт «ФК Рэал Мадрыд» Інфармацыя пра стадыён на афіцыйным сайце «ФК Рэал Мадрыд»

Катэгорыя:ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Іспаніі Катэгорыя:З’явіліся ў 1947 годзе