Лíлія Станіслáваўна Анáніч, народжаная ЯцэвічПяць фактаў пра Лілію Ананіч: пісала вершы, падпісвала папярэджанні незалежным выданнямі (нар. , в. Леванова, , Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр інфармацыі Беларусі (2014—2017).
Біяграфія Нарадзілася 2 студзеня 1960 года ў вёсцы Леванова Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Бацька, Станіслаў Іосіфавіч Яцэвіч, працаваў дырэктарам школы. Маці, Вольга Гаўрылаўна Яцэвіч, працавала ў гэтай жа школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Акрамя Ліліі, у сям’і было яшчэ трое дзяцейГісторыя жыцця Ліліі Ананіч, якая тры гады была міністрам інфармацыі.
Да сёмага класа вучылася ў сярэдняй школе ў в. Леванова. Скончыла сярэднюю школу ў в. ДрычынІмёны пухаўчан-журналістаў на старонках даведніку . У 1983 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка», у 2000 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзелавое адміністраванне».
У 1983-1984 гадах працавала фотакарэспандэнтам мінскай раённай газеты «Шлях камунiзму».
У 1984-1992 гадах — рэдактар, старшы рэдактар Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі (г.Мінск). У 1992-1996 гадах — рэдактар, галоўны спецыяліст, намеснік начальніка ўпраўлення сродкаў масавай інфармацыі Міністэрства культуры і друку Беларусі.
У 1996-2001 гадах была намеснікам начальніка, начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта Беларусі па друку.
У 2001-2003 гадах — намеснік міністра інфармацыі Беларусі, з 2003 года — першы намеснік міністра інфармацыі.
У чэрвені 2014 года назначана міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склала свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджана на пасадзе міністра.
28 верасня 2017 года вызвалена ад пасады міністра інфармацыі Беларусі.
У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Барысаўскай сельскай акругі № 63. З’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыіАнаніч Лілія Станіславаўна. Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Крытыка У 2017 годзе палітолаг Вольф Рубінчык заўважыў, што ў 2003 годзе Л. Ананіч «прыбудавалася» ў якасці сааўтаркі да кнігі кандыдата філалагічных навук В. Вараб'ёва, прысвечанай СМІ ў Беларусі, не ўнёсшы дастатковага творчага ўкладу: «здаецца, тагачасная намміністра... лоўка скарыстала сваё службовае становішча»https://belisrael.info/?p=9806.
Погляды і выказванні У пачатку лістапада 2021 года Лілія Ананіч у эфіры ток-шоу «Будні» на «Альфа-Радыё» заявіла, што «публікацыі, у якіх пад выглядам навуковых разваг фарміруецца пэўная думка і пункт гледжання» патрэбна адносіць да экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Сям’я Муж — Пётр Ананіч, скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ. Дачка — Вольга Пятроўна Саруханава, скончыла журфак МДУ, працавала ў Маскве ў часопісе РБК Сын — Андрэй Пятровіч Ананіч, скончыў эканамічны факультэт БДУ, працуе ў ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя»О сотруднике компании «БНБК» — Ананич Андрей Петрович.
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Беларускага саюза жанчын Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання