Маркоцінец — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на поўдзень ад горада Полацк, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Заазер’е, у басейне ракі Сомніца.

Плошча паверхні 0,002 км². Даўжыня 0,06 км, найбольшая шырыня 0,05 км. Даўжыня берагавой лініі 0,2 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, спадзістыя, параслі лесам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 25—100 м. Істотна зарастае.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна