Марыя Амелі Тэрэза дэ Бурбон (; 26 красавіка 1782, Казерта, Італія — 24 сакавіка 1866, Клермант-хаус, Англія) — прынцэса Неапаля і Сіцыліі, герцагіня Арлеанская. Жонка Луі-Філіпа I, каралева Францыі ў 1830—1848 гг.

Жыццё Дачка караля Неапаля і Сіцыліі Фердынанда IV і Марыі Караліны Аўстрыйскай.

Калі Марыя Амалія нарадзілася, сястра яе маці, Марыя-Антуанэта, была каралевай Францыі.

Італьянская прынцэса атрымала выхаванне ў каталіцкай традыцыі. Яшчэ дзіцем была заручана з сынам Марыі-Антуанэты — Луі-Жазефам, які павінен быў стаць наступным каралём Францыі, але памёр у 1789 годзе ад сухот.

У 18 гадоў была вымушана пакінуць родны дом у выніку падзей у Італіі.

25 лістапада 1809 года ў Палерма яна выйшла замуж за герцага Шартрскага Луі-Філіпа Арлеанскага (1773—1850), старэйшага сына пакаранага смерцю Філіпа Эгалітэ і Марыі-Адэлаіды дэ Бурбон, дачкі герцага Пенцьеўра і праўнучкі караля Людовіка XIV па лініі бастардаў.

У 1830 годзе ў выніку так званай Ліпеньскай рэвалюцыі Луі-Філіп стаў каралём Францыі, а яго жонка Марыя Амалія — каралевай. Марыя Амалія не адыгрывала актыўнай ролі ў палітыцы, свядома абыходзячы ад яе.

Пасля падзей рэвалюцыі 1848 года каралеўская сям’я пераехала ў Англію. Праз два гады памёр Луі-Філіп I. Пасля смерці мужа Марыя Амалія жыла ў Англіі.

Дзеці Фердынанд Філіп (1810—1842), герцаг Арлеанскі, у шлюбе з Аленай Мекленбург-Шверынскай; Луіза Марыя (1812—1850), у шлюбе з каралём Бельгіі Леапольдам I; Марыя (1813—1839), у шлюбе з Аляксандрам, герцагам Вюртэмбергскім; Луі Шарль Філіп (1814—1896), герцаг дэ Немур, у шлюбе з Вікторыяй Саксен-Кобург-Кохары; Франчэска (1816—1818); Клеменціна (1817—1907), у шлюбе з Аўгустам Саксен-Кобург-Кохары, маці цара Балгарыі Фердынанда I; Франсуа (1818—1900), прынц дэ Жуанвіль, у шлюбе з Франчэскай, прынцэсай Бразільскай, дачкой імператара Педру II; Шарль (1820—1828); Генрых (1822—1897), герцаг Амальскі, у шлюбе з Марыяй Каралінай Бурбон-Сіцылійскай; Антуан (1824—1890), герцаг дэ Манпансье, у шлюбе з Луізай Фернандай Іспанскай.

Спасылкі

Катэгорыя:Каралевы і імператрыцы Францыі Катэгорыя:Французскія прынцэсы Катэгорыя:Сіцылійскія Бурбоны Катэгорыя:Арлеанскі дом Катэгорыя:Французскія герцагіні