Герцагства Брэтань () — феадальнае ўладанне на паўночным захадзе Францыі, уладанні якога размяшчаліся першапачаткова на тэрыторыі гістарычнай вобласці, а затым увайшлі ў склад сучаснага французскага рэгіёна Брэтань. Кіраўнікі насілі тытул герцагаў. У 939 годзе каралеўства Брэтань захапілі нарманы, на месцы якога заснавалі герцагства Брэтань. У 1532 годзе герцагства аб’ядналася з каралеўствам Францыя.

Геаграфія thumb|left|250px|Размяшчэнне Брэтані на карце Францыі

Герцагства Брэтань займала тэрыторыю, на якой размяшчаецца сучасны французскі рэгіён Брэтань. Традыцыйна герцагства Брэтань было падзелена на наступныя правінцыі (вобласці, «краіны»), якія адпавядаюць дыяцэзіям: у Ніжняй Брэтані () размяшчаліся вобласці Леон, Трэгор, Карнуай і Ванская вобласць (), тады як у Верхняй Брэтані () знаходзіліся вобласць Сен-Брыё, вобласць Сен-Мало, вобласць Доль, Рэнская вобласць і Нанцкая вобласць. У гэтых абласцях кіравалі знатныя феадалы ці духавенства.

Гісторыя

Утварэнне герцагства Пасля смерці ў 907 годзе караля Алена I Вялікага каралеўства Брэтань пала пад націскам нарманаў. У 913—931 гадах Брэтань занялі нарманы пад правадырствам Рагенольда (Рагнвальда), Фелекана і Інкона. У 931 годзе Ален Крывая Барада і Юдзікаэль Беранжэ, граф дэ Рэн спрабавалі вызваліць Брэтань, але без поспеху. У 931—937 гады Вільгельм Доўгі Меч, герцаг Нармандыі, заваяваў вобласці Катэнтэн і Аўраншэн і прысвоіў сабе тытул герцага Брэтані.

Кіраванне герцагствам Другім Нанцкім домам Ален II Крывая Барада, унук па матчынай лініі Алена I Вялікага, імкнуўся аднавіць разбураную нарманамі Брэтань, аднак сродкаў на гэта ў яго было мала. Акрамя таго, герцагства Брэтань значна паменшылася ў памерах у параўнанні з каралеўствам пры кіраванні Саламона. Ален быў вымушаны адмовіцца ад Катантэна, Аўранша і заходняга Мэна. У 952 годзе герцаг Ален II памёр, так і не паспеўшы ажыццявіць усе свае планы. Новым герцагам Брэтані стаў яго старэйшы сын, Дрога.La chronique de Nantes (570 environ-1049)

Смерць Дрога, якая адбылася ў 958 годзе ў Анжэры пры дзіўных акалічнасцях, выклікала чуткі ў Брэтані. Некаторыя ўбачылі ў забойстве руку Фулька II Анжуйскага, які стаў графам Нанта з 958 да сваёй смерці. Жыхары Нанта, вінавацячы Фулька ў забойстве Дрога, паднялі паўстанне і выбралі сабе ў графы пазашлюбнага сына Алена II па імі Хаэль.

У тым жа 981 годзе памёр біскуп нанцкі Гацье, і брат Хаэля, Гюерэш, накіраваўся ў Тур для пасвячэння ў гэты сан. Аднак пакуль брат знаходзіўся ў ад’ездзе, Хаэль I быў забіты па загадзе Конана, графа Рэна, і Гюерэшу прыйшлося вярнуцца і прыняць на сябе тытулы графа Нанта і герцага Брэтані.

Для таго, каб змагацца супраць Конана I, якога падазравалі ў арганізацыі забойства Хаэля, Гюерэш заключыў саюз з герцагам Аквітаніі Гільёмам IV. Праз сем гадоў пасля забойства Хаэля I Конан, асцерагаючыся накіраванага супраць яго Нанцка-Анжуйскага саюза, арганізаваў атручванне Гюерэша.

Пасля смерці герцага Гюерэша яго ўладанні атрымаў у спадчыну малалетні сын Ален. Хто быў яго апекуном — невядома. Але ўжо ў 990 годзе Ален памёр ад хваробы, пасля чаго Конану ўдалося захапіць Нант і прысвоіць сабе тытул герцага Брэтані.

Захоп герцагства Рэнскім домам Неўзабаве Конану прыйшлося сутыкнуцца з графам Анжу Фулькам III Нерам, які абвясціў сябе абаронцам інтарэсаў Нанцкага дому. 27 чэрвеня 992 года Фульк разбіў Конана ў другой бітве пры Канкерэй, прычым сам Конан пры гэтым загінуў. Герцагства Брэтань і графства перайшло да яго старэйшага сына Жафруа I.

У 1008 годзе Жафруа I сканаў, калі ён вяртаўся з паломніцтва з Рыма. Ён пакінуў двух малалетніх сыноў — Алена, герцага Брэтані і ЭонаЧасам сустракаецца варыянт яго імя Эд., графа Пенцьеўра, даручыўшы над імі апеку Рычарду II, герцагу Нармандыі.

У 1040 годзе Ален III быў атручаны нарманамі.Ардэрык Віталій. Ecclesiastical History. З-за таго, што яго адзіны сын Конан быў яшчэ непаўналетнім, то рэгентам герцагства стаў малодшы сын Жафруа I Эд, якому было перададзена графства Пенцьеўр у якасці апанажа. Конан II не пакінуў законных спадчыннікаў, пасля чаго герцагам Брэтані быў абвешчаны Хаэль II, першы прадстаўнік дому дэ Карнуай на троне герцагаў Брэтані.

Кіраванне графаў Карнуая Хаэль II дэ Карнуай быў мужам Хавісы, дачкі герцага Алена III і сястры Конана II. Яго бацькам быў Ален, граф Карнуая, а маці — Юдыт, графіня Нанта. Яго шлюб з Хавісай адбыўся 11 снежня 1066 года, і ён таксама быў афіцыйна каранаваны герцагам Брэтані, пасля чаго Хаэль і яго нашчадкі атрымалі правы на герцагства. thumb|450px|Гістарычныя правінцыі Брэтані Яго спадчыннікам стаў 13 красавіка 1084 года старэйшы сын Ален, тады як графства Нант перайшло да яго другога сына Мацье. У 1103 годзе апошні сканаў, і графства перайшло да Алена IV. Ён сканаў 13 кастрычніка 1119 года. Наступным герцагам стаў Конан III, сын Алена IV.

Аднак перад сваёй смерцю ў 1148 годзе Конан III пазбавіў спадчыны свайго сына Хаэля III і прызначыў сваім пераемнікам свайго ўнука Конана IVПачынаючы з Конана IV, герцагі Брэтані прыносілі амаж за валоданне графствам Рычманд, сына яго дачкі Берты і Алана Чорнага, графа Рычманда. Конан IV кіраваў пад рэгенцтвам свайго зяця Эона дэ Параэт, другога мужа Берты. Хаэль III аспрэчваў правы на герцагства ў Конана IV і апошні быў вымушаны схавацца ў Англіі. У 1156 годзе Генрых II, кароль Англіі, ізноў узвёў на прастол герцагства Брэтань Конана IV.

Герцагства Брэтань у 1156—1221 гадах thumb|left|150px|Брэтань у складзе Анжуйскай імперыі Падчас беспарадкаў і паўстанняў сярод дваранства Брэтані, Конан IV папрасіў аказаць яму падтрымку караля Генрыха II. Апошні пагадзіўся, з умовай, што дачка Конана Канстанцыя выйдзе за яго сына Жафруа. Пад ціскам Генрыха II Конан IV быў вымушаны адрачыся ад прастола ў 1166 годзе. Генрых II абвясціў сябе герцагам Брэтані, і герцагства далучылася да Анжуйскай імперыі. Пазіцыі Генрыха II у Брэтані асабліва ўмацаваліся ў 1181 годзе, калі яго сын Жафруа ажаніўся з Канстанцыяй, пасля чаго Генрых перадаў яму герцагства. Пачынаючы з герцага Жафруа II, герцагі Брэтонскія прыносілі амаж каралю Францыі (часам перанесенаму на караля Англіі) за свой лен — герцагства Брэтань.

Спадчыннікам Жафруа II стаў яго сын Артур I. Калі Артуру I было шаснаццаць гадоў, яго захапіў і трымаў у Руане, а пазней забіў, з дапамогай сваёй маці Элеаноры Аквітанскай родны дзядзька, узурпатар англійскага прастола, Іаан БеззямельныMartin Aurell. «Introduction: pourquoi la débâcle de 1204?», in Martin Aurell et Noël-Yves Tonnerre éditeurs. Plantagenêts et Capétiens, confrontations et héritages, colloque des 13-15 mai 2004, Poitiers. Brepols, 2006, Turnhout. Collection Histoires de famille. La parenté au Moyen Âge..

Дом дэ Дро П’ер I Маклерк дэ Дро быў траюрадным братам караля Францыі Людовіка VIII. Нягледзячы на тое, што ён быў каралеўскага паходжання, як прадстаўнік малодшай галіны П’ер не меў вялікіх перспектыў. Але каралю Францыі патрэбен быў лаяльны кіраўнік Брэтані. Заблытаная дынастычная сітуацыя пасля смерці Артура, дазволіла каралю Францыі Філіпу II Аўгусту, у 1212 годзе выдаць спадчынніцу Артура Алікс, дачка апекуна Артура Гі дэ Туара, за свайго сваяка П’ера Маклерка дэ Дро. У 1213 годзе П’ер быў узведзены ў герцагі Брэтані.

thumb|150px|Герб П’ера Маклерка Яму ўдалося вывесці Брэтань з-пад уплыву Англіі і Францыі.Фармальна П’ер прызнаваў сябе васалам французскага караля Праз год пасля станаўлення герцагам ён захапіў графства Пенцьеўр, прысвоіўшы сабе тытул графа ў гэтай вобласці. Перадаўшы ў 1237 годзе Сёмы крыжовы паход, пакінуўшы пераемнікам моцную герцагскую ўладу, а Брэтані — свой радавы сімвал, гарнастая. П’ер суправаджаў караля Францыі Людовіка IX у крыжовым паходзе ў 1249 годзе, быў паранены ў бітве пры Мансуры і захоплены ў палон 6 красавіка 1250 года. Ён памёр у моры падчас яго вяртанню ў Заходнюю Еўропу.

thumb|left|Замак брэтонскіх герцагаў. Нант Жан I Руды сканаў у 1286 годзе, перадаўшы герцагства старэйшаму сыну Жану II. У 1297 годзе Жан II стаў першым герцагам Брэтані, былым пэрам ФранцыіChristophe Levantal, Ducs et pairs et duchés-pairies laïques à l'époque moderne (1519—1790), Paris, 1996. Як сваяк караля Англіі Эдуарда I ён быў прызначаны апошнім агульным капітанам Аквітаніі і абараняў гэту вобласць ад арміі караля Францыі, якой камандаваў Карл Валуа. Жан II вёў толькі абарончую вайну, і Брэтань была захоплена. У 1305 годзе Жан II адправіўся ў Ліён на інтранізацыю Папы Рымскага папы Клемента V, але, удзельнічаючы ў гэтай цырымоніі, ён быў забіты сцяной, якая абвалілася на яго.

Яго спадчыннікам стаў сын Артур II. Ён прыносіў амаж за віконцтва Лімож каралю Францыі Тое ж тычыцца герцага Брэтані Карла дэ Блуа. У сваю чаргу Артур II перадаў Брэтань свайму старэйшаму сыну Жану III Добраму, а графства Пенцьеўр перайшло да яго другога сына Гі. Бяздзетны Жан III сканаў у Кане 13 красавіка 1341 года падчас вяртання з Фландрыі.Célestin Hippeau, L’abbaye de Saint-Étienne de Caen, 1066—1790, Caen, A. Hardel, 1855; p. 104

Вайна за Брэтонскую спадчыну

У 1341 годзе пачалася вайна за Брэтонскую спадчыну, выкліканая прэтэнзіямі французскага караля на герцагства Брэтань. Яна пачалася пасля смерці герцага Жана III, які не пакінуў спадчыннікаў. Жанна дэ Пенцьеўр, дачка Гі дэ Пенцьеўра, брата Жана III, і Жанна Фландрская, жонка герцага Жана IV, аспрэчвалі адна ў адной права пераходу прастола ў спадчыну і, урэшце, падштурхнулі сваіх мужоў, Жана II дэ Манфора і Карла дэ Блуа заявіць свае правы на герцагства. У той час Англія і Францыя ўжо некалькі гадоў знаходзіліся ў стане канфлікту (Стагадовая вайна пачалася ў 1337 годзе). Эдуард III абвясціў сябе каралём Францыі, і Жан дэ Манфор прынёс амаж яму. А Карл дэ Блуа пакляўся ў вернасці свайму дзядзьку, Філіпу VI.

У 1341 годзе французы ўзялі ў палон Жана дэ Манфора і аддалі герцагства Карлу дэ Блуа, але ў 1342 годзе Эдуард III высадзіўся ў Брэсце. Жана дэ Манфора кінулі ў турму, Жанна Фландрская з звар’яцела. У 1343 годзе было заключана перамір’е.

Status quo выконваўся аж да паражэння французаў у бітве пры Арэ ў 1364 годзе. Перамога праанглійскай партыі дазволіла ў 1365 годзе заключыць першы Герандскі дагавор, які зрабіў законным спадчыннікам Жана IV ХрабрагаЧасам яго называюць Жанам V, бо яго бацька быў тытулярным герцагам Брэтані і, адпаведна, быў Жанам IV, сына Жана II дэ Манфора. Жан у сваю чаргу падпісаў саюзны дагавор з Англіяй.

Кіраванне ў Брэтані Манфораў thumb|left|150px|Герб Жана IV дэ Манфор Пасля атрымання тытула герцага Брэтані, Жан IV кіраваў спакойна, толькі сутыкнуўшыся з паўстаннем Аліўе дэ Клісона. Герцагі Брэтані з дому дэ Манфор прыносілі амаж каралю Францыі за графства Манфор-л'Амары. Жан IV сканаў у 1399 годзе, перадаўшы тытул свайму сыну Жану V Мудраму. Яго старэйшы сын, Франсуа Каханы, атрымаў у спадчыну Брэтань пасля смерці бацькі ў 1442 годзе, але сам не пакінуў спадчыннікаў. Ён сканаў праз восем гадоў пасля смерці бацькі, у 1450 годзе, і герцагам Брэтані стаў яго малодшы брат П’ер II Просты.

Наступным герцагам Брэтані стаў сын Жана IV Артур III, канетабль Францыі. Праз год, у снежні 1458 года ён памёр у Нанце і быў пахаваны ў гарадскім саборы. Пасля яго смерці спадчыннікам герцагства апынуўся Францыск II, сын Рычарда, графа Этампа, Манта, Бенона і Верцю. У 1488 годзе Францыск сканаў, і герцагіняй стала яго малалетняя дачка Ганна.

Далучэнне да Францыі thumb|450px|Карта Францыі ў 1477 годзе Калі пачалася вайна за Брэтонскую спадчыну, Максіміліян I, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, не выпусціў магчымасці ўмяшацца ў гэты канфлікт на баку герцагіні Ганны, якую абяцалі яму ў жонкі. На баку Максіміліяна і Ганны выступілі таксама Англія і Кастылія. thumb|100px|left|Герцагіня Ганна