Цімафей Георгіевіч Нікулін (; , вёска Мармыжы, Льгоўскі павет, Курская губерня — , ) — савецкі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук, прафесар (1971). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Ц. Г. Нікулін нарадзіўся ў вёсцы Мармыжы Курскай губерні (зараз у Курскай вобласці). У 1936 годзе скончыў ветэрынарны тэхнікум у Арле, працаваў галоўным ветэрынарным ўрачом у Акшынскім раёне Бураціі. З 1939 г. на службе ў Чырвонай Арміі. Удзельнік баявых дзеянняў ў гады Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 г. У 1948 годзе скончыў Маскоўскую ветэрынарную акадэмію. У 1948—1949 гг. ардынатар кафедры паразіталогіі Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі, у 1949—1952 гг. у аспірантуры пры кафедры паразіталогіі. З 1952 г. Ц. Г. Нікулін у Віцебскім ветэрынарным інстытуце (сучасная Віцебская ордэна «Знак пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны) — асістэнт на кафедры паразіталогіі, дацэнт, загадчык (з 1970 г.), прафесар (з 1990 г.) кафедры паразіталогіі.

Навуковая дзейнасць Ц. Г. Нікулін займаўся вывучэннем гельмінтозаў вадаплаўных птушак Беларусі і распрацоўкай мерапрыемстваў па аздараўленню іх ад гельмінтозаў.

Сярод публікацый: Основные инвазионные болезни домашних птиц / Т. Г. Никулин. — Мн.: Гос. изд-во с.-х. лит. БССР, 1962. Безозерное выращивание водоплавающей птицы — верный путь девастации их гельминтозов / Т. Г. Никулин // Вопросы теории и практики ветеринарии и зоотехнии : учёные записки / Витебский ветеринарный институт. — Минск, 1970. — Т. 23. Осложнения у животных при противопаразитарных обработках / Т. Г. Никулин, А. А. Шевцов. — Минск: Ураджай, 1984. Личиночные цестодозы животных / Н. Ф. Карасев, Т. Г. Никулин, Н. К. Слепнев — Мн.: Ураджай, 1989.

Узнагароды і званні Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» Знак «Выдатнік сельскай гаспадаркі Беларусі» Знак «Пераможца сацыялістычнага спадорнітва» і інш.

Літаратура

Спасылкі Сайт Віцебскай ордэна «Знак пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны

Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны