Група кампаній «БелХард» () — буйны беларускі холдынг, з 1994 года прадстаўляе сусветны рынак больш за 30 кірункаў дзейнасці ў сектары ІКТ.
Холдынг аб’ядноўвае 9 юрыдычных асоб і з’яўляецца ІТ-інтэгратарам, адным з лідараў усходнееўрапейскага рынку вытворчасці праграмнага забеспячэння, прадстаўленага некалькімі брэндамі. Кампанія ЗАТ «БелХард Груп» уваходзіць у першую тройку членаў Асацыяцыі распрацоўшчыкаў інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнага інфапарка са снежня 2002 года. ЗАТ «БелХард Груп» — членам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты са снежня 2002 года. ТАА «БелХард Дэвелапмент» з’яўляецца рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій з лютага 2007 года. БелХард — сталы ўдзельнік міжнародных канферэнцый па праблемах развіцця ІТ-сектара (у сферы інтарэсаў знаходзяцца ў т.л. прыкладныя даследаванні), робіць уклад у развіццё адукацыі ў сферы ІТ, мае досвед арганізацыі алімпіяды для папулярызацыі ІТ, іншых мерапрыемстваў, накіраваных на дабрабыт грамадства агулам. БелХард з’яўляецца аўтарам праекта «ІТ-краіна» і многіх іншых, накіраваных на рост якасці жыцця і інтэлектуальнай рэалізацыі суб’ектаў гаспадарання. У складзе ЗАТ «БелХард Груп» адукацыйны кірунак прадстаўляе ІТ-Акадэмія БелХард.
Спасылкі belhard.com — афіцыйны сайт групы кампаній Белхард СМІ Камп’ютарныя Весткі www.kv.by http://itmentor.by/articles/top-50-person-v-belorusskom-it-2017 https://ej.by/rating/business2016/mamonenko.html https://www.kp.by/daily/217173/4275480/ https://dev.by/news/igor-mamonenko-lyudi-kotorye-rabotayut-v-it-zhivut-v-drugom-mire http://www.moyby.com/news/371645/
Катэгорыя:ІТ-кампаніі Беларусі Катэгорыя:Вытворцы праграмнага забеспячэння Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:1994 год у Мінску