Будынак інстытута Белпобыттэхпраекта — дваццаціпавярховы будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Мельнікайтэ № 2. Вышынная дамінанта Юбілейнай плошчы.

Пабудаваны ў 1976—1982 гг. паводле практа архітэктураў П. Кракалёва і В. Алейнікавай у ансамблі з шасціпавярховым Домам мод-2 (вул. Мельнікайтэ № 4), з якім аб'яднаны на ўзроўні трэцяга паверху крылом.

Будынак інстытута Белпобыттэхпраекта пабудаваны на каркаснай аснове з выкарыстаннем керамзітабетонных панелей у выглядзе кесонаў, якія ўзбагачаюць пластыку фасадаў. На ўзроўні дзявятага паверху рытм аконных праёмаў перарваны стужкай балконаў. Памяшканні аб'яднаныя калідорам, у цэнтры якога ліфтавы вузел. На другім паверсе ўваход у круглую ў плане канферэнц-залу, вырашаную амфітэатрам.

Літаратура

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Мельнікайтэ (Мінск) Катэгорыя:1982 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Паўла Кракалёва Катэгорыя:Ракаўская вуліца (Мінск)