Су́шына — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 26 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, каля вёскі Мамонава, у басейне ракі Нача.
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,36 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,82 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м (на ўсходзе да 7 м), на поўначы і ўсходзе разараныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 20—70 м, на поўдні пад хмызняком.
Літаратура
— С. 46.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Начы (прыток Заходняй Дзвіны)