Вялі́чкаўскае — возера ў Беларусі, у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, у басейне ракі Лідзея, за 12 км на паўднёвы ўсход ад горада Ліда, каля вёскі Вялічкі.

Назва Назва возера на сёння падаецца ад назвы вёскі Вялічкі. Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата (1784 г.) вядома старажытная назва гэтага возера Мятліцаpawet.net.

Апісанне Плошча паверхні возера 0,15 км², даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.

Возера бяссцёкавае. Размяшчаецца на водна-ледавіковай раўніне, сярод камавых пакладаў, недалёка ад Дакудаўскага балота.

Берагі возера пакрыты зараснікамі алешыны, лазы і балотным разнатраўем. Прыбярэжныя ўчасткі параслі воднай расліннасцю. Вада ў возеры карычневага колеру, без смаку і паху.

На паўночным беразе Вялічкаўскага возера, паблізу р. Лідзея, на пясчаным узгорку размешчана паселішча эпохі бронзы і прасочваюцца сляды другога паселішча.

Літаратура Вялічкаўскае возера // Блакітная кніга Беларусі: Энцыкл. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 116.  — С. 521.

Спасылкі

Легенда пра возера

Катэгорыя:Азёры Лідскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры