Астравенскае — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 8 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Астравенец, у басейне ракі Ушача.

Плошча паверхні 0,15 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Найбольшая глыбіня 4,1 м, сярэдняя — 2,6 м. Даўжыня берагавой лініі 1,53 км. Аб’ём вады ў возеры 0,39 млн м³. Плошча вадазбору 0,66 км².

Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м, на захадзе і поўдні пад лесам. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, месцамі забалочаныя, на поўначы сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае, мелкаводдзе пясчанае. Выцякае ручай у раку Ушача.

Літаратура

Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы