Хаім Майсеевіч Ліўшыц (; , , Расійская імперыя — , , ЗША) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, педагог, член Союза мастакоў (1946—1991), дацэнт кафедры жывапісу БДТМІ (1968—1979). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1991 годзе эмігрыраваў у ЗША.
Біяграфія Хаім Ліўшыц нарадзіўся 10 (23 кастрычніка) 1912 года ў Віцебску, у мнагадзетнай яўрэйскай сям’і. Бацька яго займаўся крухмала-патачнай прамысловасцю. Дом іх знаходзіўся на вуліцы Малая Пакроўская, дзе праз некалькі дамоў жыў Марк Шагал. Хаім Ліўшыц успамінаў, што да іх часта прыходзіў мастак Віктар Меклер, які паказваў яго дзіцячыя малюнкі Марку ШагалуАркадий Шульман. В одном купе с Шагалом. // Журнал «МИШПОХА» № 11, 2002 год.
Вучоба Захоплены маляваннем, Хаім Ліўшыц паступіў у 1927 годзе ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе вучыўся па 1930 год. Настаўнікамі яго былі Уладзімір Хрусталёў, Міхаіл Эндэ, Фёдар Фогт. Таксама вучыўся ў майстэрні Юдэля Пэна, паслядоўніка Паўла Чысцякова.
У 1930 годзе Х. Ліўшыц прыехаў у Ленінград і пачаў знаёміцца з мастацкім жыццём горада. Ён стаў наведвальнікам студыі Паўла Філонава, заснавальніка школы аналітычнага мастацтваФИЛОНОВ художник исследователь учитель — Москва, 2006. — С. 314.
З 1932 года Ліўшыц прыступіў за заняткаў на аддзяленні жывапісу ЛІЖСА імя І. Я. Рэпіна, дзе займаўся ў А. І. Савінава, І. І. Бродскага, Б. В. Іагансона, С. Абугава, А. Карова, Р. Р. Фрэнца, К. Ф. Юона. Яго аднакурснікамі былі вядомыя ў будучыні мастакі Ю. М. Няпрынцаў, А. І. Лакціёнаў, Т. Ксенафонтаў, П. Сідараў, Д. Альхоўскі.
Творчасць Вядомы, як аўтар сюжэтна-тэматычных карцін і майстар псіхалагічнага партрэта. Таксама пісаў пейзажы і нацюрморты. Сярод карцін мастака: На малочнай ферме, 1938 Партрэт кампазітара М. М. Чуркіна, 1949 Апаратны цэх тонкасуконнага камбіната, 1950 Янка Купала і Кузьма Чорны ў Печышчах ў 1942 годзе, 1963 Гулянне ў Пільніцы, 1968 Атрыбуты мастацтва, 1970 Кухня. Нацюрморт, 1970
У рэспубліканскіх выстаўках удзельнічаў з 1939 года. Персанальныя выстаўкі Х. Ліўшыца адбыліся ў г. Мінску у 1964 і 1975 гадах.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, прыватных зборах у Беларусі і замежжа.
Спасылкі Сайт мастака Хаіма Ліўшыца
Единый реестр художников Российской империи, СССР, «русского зарубежья», Российской Федерации и республик бывшего Советского Союза (XVII—XXI вв.) // Профессиональный союз художников России
Катэгорыя:Вучні Юдаля Пэна Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны