Lockheed Martin Corporation () — амерыканская кампанія, якая спецыялізуецца ў вобласці авіябудавання, авіякасмічнай тэхнікі, суднабудавання, аўтаматызацыі паштовых службаў і аэрапортавай лагістыкі. Штаб-кватэра ў горадзе Бетэсда, Мэрыленд, ЗША. У наш час пасаду прэзідэнта, старшыні і генеральнага дырэктара (CEO) карпарацыі займае Роберт Стывенс.

Карпарацыя Lockheed Martin — найбуйнейшае ў свеце прадпрыемства ВПК (паводле даных на 2011 і 2013 года).Defense News Top 100 // Defense News, 2011 95 % даходаў кампанія атрымлівае ад замоў Міністэрства абароны ЗША, інш. агенцтваў і дэпартаментаў урада ЗША, а таксама ад замежных заказчыкаў.

Спасылкі

Афіцыйны сайт кампаніі

Катэгорыя:Авіябудаўнічыя кампаніі ЗША Катэгорыя:Вытворцы ўзбраенняў Катэгорыя:Ракетна-касмічныя кампаніі ЗША Катэгорыя:Узброеныя сілы ЗША