Летняе — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 39 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 7,5 км на поўдзень ад вёскі Труды, у басейне ракі Обаль.
Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,38 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 7 м, пад лесам і хмызняком. Упадае ручай з возера Глыбокае, выцякае ручай Жукаўская канаваЛіст карты N-35-23. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. ў возера Красамай.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі