База ВПС ЗША на мысе Канаверал () (CCAFS) — ваенная база ЗША, падраздзяленне Касмічнага камандавання ВПС ЗША (), 45-я касмічная эскадрылля (). Штаб-кватэра — авіябаза Патрык, Фларыда ().
Размешчаная на мысе Канаверал у штаце Фларыда, база з’яўляецца галоўнай стартавай пляцоўкай Усходняга ракетнага палігона ()CAST 1999, p. 1-12. з чатырма цяпер актыўнымі стартавымі сталамі. Збудаванні знаходзяцца на поўдзень-паўднёвы ўсход ад Касмічнага цэнтра Кенэдзі (НАСА) на суседнім востраве Мерыт Айленд (), з якім звязаны двума мастамі і дамбамі. Аэрапорт мае ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 10’000 футаў (3,048 км) каля стартавых комплексаў для паветранай дастаўкі цяжкіх і негабарытных карысных грузаў.
Шатлы стартавалі толькі са стартавых пляцовак LC-39 касмічнага цэнтра імя Кенэдзі, якія размешчаны на суседнім востраве Мерыт і арганізацыйна не належаць да базы ВПС ЗША на мысе Канаверал. У СМІ ў гэтай сітуацыі мыс Канаверал згадваецца як метонім.
Ваенная база пачыналася як Аб’яднаны Палігон Далёкага Дзеяння (англ. Joint Long Range Proving Ground).
Касмічныя запускі Некалькі буйных амерыканскіх касмічных даследаванняў упершыню ажыццяўляліся з мыса Канаверал, уключаючы: Першы амерыканскі спадарожнік Зямлі «Эксплорэр-1» у 1958 годзе; Першы амерыканскі астранаўт па праграме «Меркурый-3» (англ. Mercury-Redstone 3) у 1961 годзе; Першы арбітальны палёт астранаўта ЗША па праграме «Меркурый-6» (англ. Mercury-Atlas 6) у 1962 годзе; Першы амерыканскі экіпаж з дзвюх чалавек «Джэміні-3» у 1964 годзе; Першая амерыканская АМС здзяйснілая мяккую пасадку на паверхню Месяца «Сервеер-1»; Першы амерыканскі экіпаж з трох чалавек «Апалон-7» у 1968 годзе; Аўтаматычныя міжпланетныя станцыі для даследавання планет Сонечнай Сістэмы ў 1962—1977 гг. Першы зонд на арбіце Марса «Марынер-9» у 1971 годзе; Першы марсаход па праграме «Марс Пасфайндэр» у 1996 годзе.
Гісторыя thumb|left|200px|Ракета Bumper V-2 была першай ракетай, запушчанай з мыса Канаверал 24 ліпеня 1950 г. Тэрыторыя базы стала выкарыстоўвацца ўрадам ЗША з 1949 года, з таго моманту як прэзідэнт Гары Трумэн заснаваў Аб’яднаны Палігон Далёкага Дзеяння (англ. Joint Long Range Proving Ground) на мысе Канаверал для выпрабавання ракет. Размяшчэнне палігона было адным з найбольш прыдатных у ЗША для гэтай мэты, паколькі дазваляла запускаць ракеты праз Атлантычны акіян. Паколькі палігон знаходзіўся бліжэй да экватара, чым значная частка тэрыторыі ЗША, гэта дазваляла ракетам развіць больш высокую хуткасць за кошт вярчэння Зямлі.
1 чэрвеня 1948 г. ваенна-марскія сілы ЗША перадалі былую ваенна-марскую станцыю «Банана Рывер» () ваенна-паветраным сілам ЗША. База была пераназвана з Joint Long Range Proving Ground (JLRPG) 10 чэрвеня 1949 года. 1 кастрычніка 1949 г. база Joint Long Range Proving Ground была перададзена ад каманды авіяцыйнай тэхнікі () падраздзяленню ВПС Joint Long Range Proving Ground. 17 мая 1950 г. база была пераназвана ў Long Range Proving Ground, а праз тры месяца — у авіябазу Патрык () у гонар генерал-маёра Мейсана Патрыка ().CAST 1999, p. 1-5. У 1951 г. ВПС ЗША заснавалі цэнтр выпрабавання ракет .
Раннія амерыканскія субарбітальныя запускі ракет выконваліся з мыса Канаверал з 1956 года.Cape Canaveral LC5
Гэтыя палёты адбыліся неўзабаве пасля некаторых субарбітальных палётаў на , напрыклад, Вікінг-11 () 24 мая 1954 г.Encyclopedia Astronautica
Услед за паспяховым запускам у СССР Спадарожніка-1 ЗША здзейснілі 6 снежня 1957 няўдалую спробу свайго першага запуску штучнага спадарожніка з мыса Канаверал — ракета-носьбіт Авангард TV3 (Vanguard TV3) узарвалася на стартавай пляцоўцы.
НАСА было заснавана ў 1958 годзе, і ваенна-паветраныя сілы запускалі ракеты для НАСА з мыса Канаверал. Усе ракеты Рэдстаўн (Redstone), Юпітэр (PGM-19 Jupiter), Першынг-1А (MGM-31 Pershing), Паларыс (Polaris), Тор (Thor), Атлас (Atlas), Тытан (Titan) і Мінітмен (LGM-30 Minuteman) былі выпрабаваны з гэтай пляцоўкі. Ракета Тор стала асновай для ракеты-носьбіта Дэльта (Delta), пры дапамозе якой быў запушчаны спадарожнік Тэлстар (Telstar 1) у ліпені 1962 г.
Шэраг пляцовак для запуску ракет Тытан (Titan) (, , , ) і Атлас (Atlas) (, , , ) стаў вядомы як «Ракетны рад» (Missile Row) у 1960-я гг.
Раннія запускі па пілатуемых праграмах НАСА Меркурый і Джэміні ажыцяўляліся спецыялістамі ВПС ЗША са стартавых пляцовак базы на мысе Канаверал , і .
ВПС вырашылі пашырыць магчымасці ракет-носьбітаў Titan для магчымасці пад'ёму цяжкіх грузаў. ВПС былі пабудаваны стартавыя комплексы і , каб запускаць ракеты Тытан-3 (Titan III) і Тытан-4 (Titan IV) на поўдзень ад касмічнага цэнтра Кенэдзі. Тытан-3 мае прыкладна такую ж грузападымальнасць, як Сатурн-1Б (Saturn IB), са значнай эканоміяй сродкаў. Пускавыя комплексы LC-40 і LC-41 выкарыстоўваліся для запуску ваенна-разведвальных, камунікацыйных і метэаралагічных спадарожнікаў і планетарных місій НАСА. ВПС таксама планавалі запусціць два пілатуемых касмічных праекта з пляцовак LC-40 і LC-41. Гэта пілатуемыя арбітальныя ракетныя самалёты Дайна-Сор (X-20 Dyna Soar) (праграма адменена ў 1963) і пілатуемая арбітальная лабараторыя (Manned Orbital Laboratory, MOL) ВПС ЗША — пілатуемая разведвальная касмічная станцыя (праграма адменена ў 1969).
У 1974—1977 гг. магутныя носьбіты Тытан-Цэнтаўр сталі новымі носьбітамі цяжкіх грузаў для НАСА. З іх дапамогай былі праведзены запускі касмічных апаратаў серый «Вікінг» і «Вояджэр» са стартавага комплексу LC-41. Пазней, комплекс LC-41 стаў пляцоўкай для запуску самых магутных беспілотных амерыканскіх ракет, распрацаваных ВПС ЗША — Тытан-4.
Аб'екты Са шматлікіх стартавых комплексаў, пабудаваных з 1950 г., толькі чатыры засталіся актыўнымі з двума запланаванымі для будучага выкарыстання. Стартавы комплекс — пляцоўка для запуску ракет Дэльта-2 ().CAST 1999, p. 1-26. Стартавыя комплексы і у наш час былі зменены для запуску Дэльта-4 () і Атлас-5 () адпаведна.CAST 1999, p. 1-31. Так, са стартавага комплексу № 41 22 красавіка 2010 года РН «Атлас-5» 501 упершыню выведзены на арбіту шматразовы човен ваеннага прызначэння Boeing X-37 (пасадка здзейснена 3 снежня 2010-го на База Вандэнберг, Заходні ракетны палігон). 5 сакавіка 2011 года з таго ж стартавага комплексу здзейснены другі эксперыментальны запуск чоўна, працягласць палёту якога склала 469 сут.
Гэтыя новыя ракеты-носьбіты заменяць усе раннія ракеты «Дэльта», «Атлас» і «Тытан». Стартавы комплекс выкарыстоўваецца для запуску метэаралагічных ракет-зондаў. Стартавы комплекс Касмапорта Фларыды зарэзерваваны для будучага выкарыстання.CAST 1999, p. 1-35. З касмічнага стартавага комплексу адбыўся першы запуск ракет Фалькон-9 (Falcon 9) па праграме SpaceX у чэрвені 2010.
У выпадку запускаў на арбіту нізкага ладу (геастацыянарную) шырата 28°27′N мае невялікі недахоп перад іншымі стартавымі пляцоўкамі, размешчанымі бліжэй да экватара. Дадатковая хуткасць за кошт вярчэння Зямлі складае прыкладна 405 м/с на Мысе Канаверал супраць прыкладна 465 м/с на касмадроме Куру Гвіянскага касмічнага цэнтра ў Французскай Гвіяне (Паўднёвая Амерыка).ASP: Up, Up, and Away
У выпадку запускаў на арбіту высокага нахілу (палярную) шырата не мае значэння, але мыс Канаверал не падыходзіць з-за наяўнасці населеных пунктаў пад траекторыямі запуску ў гэтым кірунку, таму для такіх запускаў выкарыстоўваецца База Вандэнберг (Vandenberg Air Force Base) на процілеглым Заходнім узбярэжжы ЗША.
На тэрыторыі стартавага комплексу размешчаны Ваенна-паветраны і ракетны музей.CAST 1999, pp. 1-29 to 1-30.
У склад авіябазы ўваходзіць аднайменны ваенны аэрадром.
Галерэя
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Patrick Air Force Base Cape Canaveral Air Force Station Virtual Tour CCAFS Space and Missile Museum Web site «Cape Canaveral Lighthouse Shines Again» article and video interview about the lighthouse Aviation: From Sand Dunes to Sonic Booms, a National Park Service Discover Our Shared Heritage Travel Itinerary Cocoa Beach, Cape Canaveral Air Force Station Skid Strip (зводкі фактычнага надвор'я на авіябазе Мыс Канаверал) Усходні палігон ВПС ЗША
Катэгорыя:Ваенныя аэрадромы ЗША Катэгорыя:Фларыда (штат) Катэгорыя:Аб'екты Нацыянальнага рэестру гістарычных месцаў у Фларыдзе